Яго звонкі, непараўнальны голас калісьці стаў адной з самых бліскучых знаходак заснавальніка "Песняроў", народнага артыста Савецкага Саюза Уладзіміра Мулявіна.
Потым быў шэраг знакавых песень, у якіх саліраваў Анатоль Яфімавіч, сярод іх хіт на ўсе часы "Волагда", "Спадчына" Ігара Лучанка і Янкі Купалы і шэраг іншых вядомых работ. Ва ўнікальнай палітры "Песняроў" яго голас гучаў то пяшчотнай пастараллю, то неверагодна высокім, пранізлівым вакалізам.
Год таму сваё 70-годдзе пясняр сустрэў канцэртам у Сочы, па-ранейшаму бадзёры і абаяльны, а гледачы разам з ім выконвалі яго легендарную "Волагду".
Аднак пазней здарылася трагедыя - 13 красавіка бягучага пайшоў з жыцця калега па "Песнярам" і блізкі сябар Леанід Барткевіч. Анатоль Кашапараў застаўся адзіным "залатым голасам" з легендарнага складу ансамбля.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik рэдкія фота з архіва саліста ансамбля "Песняры".
Чытайце таксама:
"Класіку трэба берагчы": Кашапараў не стрымаў эмоцый у памяць аб Барткевічы
Памёр Леанід Барткевіч - саліст залатога складу "Песняроў"
Беларусы і расіяне здымаюць серыял пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"