Памёр Леанід Барткевіч - саліст залатога складу "Песняроў"

© Sputnik / Александр КривошеевЗаслужаны артыст Беларусі Леанід Барткевіч
Заслужаны артыст Беларусі Леанід Барткевіч - Sputnik Беларусь, 1920, 13.04.2021
Падпісацца
Пра смерць заслужанага артыста БССР Леаніда Барткевіча паведаміла Sputnik яго жонка. Яму быў 71 год.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Савецкі і беларускі эстрадны спявак Леанід Барткевіч быў салістам ВІА "Песняры" з 1970 па 1980 год, а таксама з 1999 па жнівень 2003 года.

Леанід Барткевіч належаў да плеяды музыкантаў, чый голас быў знаёмы мільёнам прыхільнікаў творчасці "Песняроў". Гэта ён выконваў "Александрыну", "Вераніку", "Белавежскую пушчу", "Бярозавы сок", "Купалінку".

Леанід Барткевіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінску. Музыкай пачаў захапляцца яшчэ ў дзяцінстве: быў салістам у хоры хлопчыкаў Палаца піянераў, граў на гітары, скончыў музычную школу па класе трубы.

Падчас вучобы ў архітэктурным тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестра, а пасля - вакалістам ансамбля "Залатыя яблыкі".

Працаваў архітэктарам у "Белндігіпрасельбуд". Дарэчы, на аснове дыпломнага праекта Барткевіча быў пабудаваны мінскі кінатэатр "Кастрычнік".

У 1970 годзе лёс звёў Барткевіча з Уладзімірам Мулявіным, які паклікаў таленавітага юнака выступаць у "Песнярах".

Праспяваўшы некалькі твораў, напісаных Мулявіным, Леанід быў прыняты ў склад легендарнай групы. З гэтага моманту пачалася яркая творчая біяграфія Барткевіча. З ансамблем Леанід пабываў на гастролях у ЗША. "Песняры" сталі першымі ўладальнікамі "Залатога дыска СССР".

Чаму Барткевіч сыходзіў з "Песняроў"

У 1980 годзе артыст паступіў у Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва (ДІТІС) на курс эстраднага рэжысёра Іакіма Шароева. З-за вучобы Барткевіч вымушаны быў сысці з "Песняроў". У 1983 годзе ён стаў салістам Беларускага тэлебачання і радыё. У 1989 годзе разам з жонкай, алімпійскай чэмпіёнкай па спартыўнай гімнастыцы Вольгай Корбут і сынам Рычардам пераехаў у ЗША. Там ён пражыў амаль дзесяць гадоў.

Першыя эпізоды серыяла былі зняты пад Барысавам - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2021
Беларусы і расіяне здымаюць серыял пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"

Пасля вяртання ў Беларусь Леанід Барткевіч працаваў у ансамблі "Песняры" да самай смерці Уладзіміра Мулявіна.

Затым Барткевіч з некалькімі калегамі стварыў свой ансамбль з такой жа назвай. Ён перастаў існаваць у 2008 годзе, а ў 2009 артыст аб'яднаўся з музыкамі Анатолем Кашапаравым і Алегам Моўчанам ў новы ансамбль "Песняры".

За ўсю сваю кар'еру Леанід Барткевіч атрымаў нямала ўзнагарод. У 1973 годзе ён стаў лаўрэатам I прэміі Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, у 1979 атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі. Песняр не раз станавіўся лаўрэатам міжнародных фестываляў і конкурсаў.

25 траўня яму магло б споўніцца 72 гады.

Sputnik выказвае спачуванні родным і блізкім Леаніда Леанідавіча.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0