МІНСК, 19 кас – Sputnik. На лініі літоўска-беларускай мяжы выяўлена чарговая група бежанцаў, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Некаторыя бежанцы змерзлі і былі знясіленыя, яны ляжалі на зямлі. За імі па той бок кардона назіралі літоўскія вайскоўцы.
Замежнікі распавялі беларускім пагранічнікам, што яны звярнуліся да літоўскіх улад з просьбай аб прадастаўленні статусу бежанца, на што ім прапанавалі праехаць углыб краіны.
Пасля гэтага ў мігрантаў адабралі грошы і дакументы. Са слоў замежнікаў, іх збівалі і абражалі, ужывалі электрашокер, не давалі ежу і ваду, у тых, хто не паспеў схаваць тэлефоны, апараты проста разбілі.
"Затым літоўскія сілавікі прывезлі 11 чалавек, грамадзян Судана, Йемена, Ірана, Нігерыі і Малі, на лінію мяжы і паспрабавалі выціснуць на беларускую тэрыторыю", - паведамляе ДПК.
Па заявах мігрантаў, іх тэлефоны разбівалі, каб людзі не маглі перадаць журналістам і міжнародным арганізацыям знятыя фота- і відэаматэрыялы.
Міграцыйны крызіс
Літва, Латвія і Польшча з лета гэтага года паведамляюць аб рэзкім росце колькасці затрыманых мігрантаў на мяжы з Беларуссю. У міграцыйным крызісе краіны Еўрапейскага Саюза абвінавачваюць афіцыйны Мінск.
У панядзелак кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас заявіў, што ЕС працягне абмяркоўваць тэму міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, ужо гатовы прапановы аб увядзенні "адчувальных" санкцый.
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Польшча і Літва абвінавачваюць Беларусь у штучным стварэнні міграцыйнага крызісу, пры гэтым яны праводзяць спецаперацыі па стварэнні каналаў перавозкі мігрантаў з месцаў утрымання на тэрыторыю Германіі і Францыі, масава і цынічна парушаючы правы чалавека.
Беларускі лідар раней адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".
Многія эксперты сцвярджаюць, што за незаконным перамяшчэннем грамадзян праз мяжу стаяць арганізаваныя злачынныя групы.
Чытайце таксама:
ЕС рыхтуе санкцыі супраць Беларусі з-за крызісу з мігрантамі
ЕС: колькасць запытаў на прытулак у Літве з Беларусі вырасла ў 5 разоў
Літва засакрэціла дадзеныя аб месцах выцяснення мігрантаў у Беларусь
НАТА сочыць за сітуацыяй на мяжы Літвы з Беларуссю
Вільнюс прапанаваў мігрантам прасіць прытулку ў пасольстве Літвы ў Мінску