Вясной колькі будзе працы! Мы ж не паспеем! - Лукашэнка пра пасяўную

Беларускі лідар па дарозе ў Ліду агледзеў з борта свайго верталёта палі і адзначыў недахопы ў праведзеных аграрыямі работах.
Sputnik
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на правядзенні падрыхтоўчых сельскагаспадарчых работ у час сваёй паездкі ў Ліду.
Кіраўнік дзяржавы, знаходзячыся ў дарозе, з борта свайго верталёта назіраў за тым, як праведзены сельскагаспадарчыя работы ў палях і адзначыў шэраг недахопаў.
Таму пасля прыбыцця адразу задаў пытанне аб тым, як праводзяцца работы на зямлі і вызначыў задачы па аптымальным выкананні ва ўстаноўленыя тэрміны ўсіх неабходных аперацый на зямлі.

"Мы застылі, мы супакоіліся. А вясной колькі будзе работы! Мы ж не паспеем! Гэта нецярпіма", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Як правільна ўбіраць кукурузу

Беларускі лідэр адразу звярнуў увагу на тое, як ідзе ўборка кукурузы і тое, што няма сэнсу нарыхтоўваць яе на сілас пасля замаразкаў.
"Сёння трэба астатнюю кукурузу ўбіраць на зерне. Але гэта ж трэба ўбіраць. Не трэба чакаць, што да канца лістапада будзе стаяць надвор'е. Застаўся адзін тыдзень пагодлівых дзён. Усё астатняе - выпадзе снег і не зможаце ўбраць", - папярэдзіў ён.
Пасля чаго звярнуўся да віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна са словамі перасцярогі, што ў рэспубліцы застанецца на палях кукуруза, якая прызначалася на зерне, і трапіць пад снег.
"Я ведаю, што кажу - 11-я гадзіна - я не ўбачыў ніводнага камбайна ў полі, які б прыбіраў кукурузу. Добра камбайн для ўборкі кукурузы, але я не ўбачыў ніводнага трактара, які б араў, пад зябліва паднімаў глебу", - паскардзіўся Лукашэнка.

Кожнаму полю - па трактары

Пры гэтым ён канстатаваў, што на Міншчыне і Гродзеншчыне розны ўзровень гаспадарання. "Як толькі мяжу перасяклі Мінскай і Гродзенскай абласцей, як у іншую дзяржаву прыехалі", - удакладніў ён.
Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу на працягу тыдня, каб буйныя гаспадаркі задзейнічалі на ўзворванні ў сярэднім два трактары, а ў малых па адным, але энерганасычаным.
"Расслабіліся, далей няма куды! Дзе энерганасычаныя трактары? Мы ж тысячы энерганасычаных трактароў паставілі ў гэтым і мінулым гадах. Чым яны зараз займаюцца?" - задаўся рытарычным пытаннем ён.

Падняць зябліва па краіне

"Таму пад'ём зябліва, уборка кукурузы на зерне! Неадкладна. З раніцы да ночы. Не трэба чакаць, што кукуруза высахне, - трапім пад снег", - перасцярог Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго назваў сітуацыю, якая склалася, нясцерпнай і яшчэ раз папярэдзіў: "Ніводны губернатар не будзе працаваць, калі сёлета зябліва не будзе паднята".
Прычым ён зноў нагадаў аб кадравай рабоце і дысцыпліне, таму што на гэтым напрамку важная роля належыць памочнікам прэзідэнта - інспектарам у абласцях.
Аляксандр Лукашэнка таксама засяродзіў увагу на пытаннях выканальніцкай дысцыпліны, працы з кадрамі. І важная роля тут адводзіцца памочнікам прэзідэнта - інспектарам па абласцях.
Беларускі лідар, гаворачы аб работах на палях Міншчыны, падкрэсліў, што яму не патрэбна эканоміка, а патрэбна арганізацыя, таму што гэта палавіна краіны.
"І ўсе мне расказваюць, як яны будуць працаваць у Крупках або іншых раёнах. Не трэба мне гэта расказваць, я ведаю. Трэба арганізаваць справу, каб гуло і шумела цяпер у палях, бо застанемся без хлеба", - лічыць ён.
Пяройдучы да становішча спраў на Гродзеншчыне, кіраўнік дзяржавы стратэгічнай задачай назваў правядзенне меліярацыйных работ, каб не страціць урадлівыя глебы.
Лукашэнка хоча атрымаць максімальную аддачу ад сялян
Чытайце таксама:
Працаваць ноччу: Лукашэнка запатрабаваў пасеяць азімыя за тыдзень
Лукашэнка пра сельскую гаспадарку: з бязладнасцю трэба заканчваць
Лукашэнка патлумачыў, чаму не развальвае сельгаспрадпрыемствы і кааператывы
Лукашэнка зарыентаваў Белкаапсаюз развіваць інтэрнэт-гандаль у вёсках