МІНСК, 28 кас – Sputnik. З нелегальнай міграцыяй палякі на граніцы з Беларуссю будуць змагацца з дапамогай танкаў "Леапард", заявіў беларускі лідар у Палацы Незалежнасці на сустрэчы з генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым.
Раней стала вядома, што міністэрства абароны Польшчы прыняло рашэнне перакінуць некалькі тысяч вайскоўцаў да мяжы з Беларуссю для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі.
"Але як з танкамі змагацца супраць мірных жыхароў, я не ведаю. Проста шукаюць любую нагоду, каб прасунуць свае войскі бліжэй да нашых меж. Чытай - меж Саюзнай дзяржавы", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, улады рэспублікі назіраюць за гэтым і будуць рэагаваць жорстка. Пасля некаторага часу чакання адбудзецца папярэджанне польскаму боку.
"А потым у нас ёсць, што прасунуць бліжэй да меж. У нас, а тым больш у Расійскай Федэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, не гледзячы ні на якую крытыку з іх боку", - падкрэсліў беларускі лідар.
Напярэдадні падчас рабочай паездкі ў Ліду Аляксандр Лукашэнка даручыў свайму памочніку па Гродзенскай вобласці Юрыю Караеву сачыць за абстаноўкай на граніцы з Польшчай.
"Своечасова падказвайце. Нягоднікі крайнія. Баюся, каб яны вайнушку не развязалі тут", - заявіў у Лідзе кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, што ў жніўні 2020 года Аляксандр Лукашэнка даручаў перакінуць паветрана-дэсантную брыгаду з Віцебска ў Гродна. Тады гэта было матывавана эскалацыяй абстаноўкі на заходніх межах рэспублікі.
Чытайце таксама:
У Польшчы ёсць план перакінуць танкі праз Балтыйскую касу?
Лукашэнка: пры знешняй агрэсіі Беларусь ператворыцца ў "адзіную ваенную базу" з Расіяй
Пуцін абмеркаваў з Саветам Бяспекі РФ пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы
НАТА за 5 гадоў павялічыла ў два разы колькасць вучэнняў ля меж Беларусі - Савет бяспекі
Шайгу: выклікае трывогу нарошчванне прысутнасці НАТА каля меж Расіі і Беларусі