https://bel.sputnik.by/20211026/polshcha-pavyalchyts-kolkasts-vayskotsa-na-myazhy-z-belarussyu-da-10-tysyach---mnstr-1057444923.html
Польшча павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю да 10 тысяч - міністр
Польшча павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю да 10 тысяч - міністр
Sputnik Беларусь
У канцы мінулага тыдня стала вядома, што польскі бок вырашыў узмацніць свой кантынгент недалёка ад мяжы танкавым падраздзяленнем. 26.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-26T10:23+0300
2021-10-26T10:23+0300
2021-10-26T14:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
беларусь
польшча
нелегальныя мігранты
мяжа
танк
вайскоўцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056878817_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_373b235a431a37078e27b07c096bdba2.jpg
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Урад Польшчы павялічыць колькасць вайскоўцаў, якія былі задзейнічаны ў ахове мяжы з Беларуссю, да 10 тысяч, пра гэта заявіў у панядзелак міністр абароны краіны Марыуш Блашчак.Ён адзначыў, што добраахвотнікі са складу войск тэрытарыяльнай абароны задзейнічаны ў дапамозе мясцовым жыхарам.У канцы мінулага тыдня Блашчак паведаміў, што ў раён Бяла-Падляскі, гэта прыкладна ў 50 кіламетрах ад Брэста, перадыслакуецца з захаду краіны падраздзяленне 10-й бранякавалерыйскай брыгады, на ўзбраенні якой знаходзяцца танкі Leopard.Сітуацыя на мяжыУлады Польшчы прымаюць цэлы шэраг заканадаўчых мер у дачыненні да бежанцаў. Законапраект аб легалізацыі выправаджэння мігрантаў ухвалены на мінулым тыдні польскім Сеймам і накіраваны ў верхнюю палату парламента.Раней польскі парламент зацвердзіў законапраект аб будаўніцтве загароды з калючага дроту на мяжы з Беларуссю агульнай працягласцю ў 418 км па ўсёй мяжы, кошт такога плота папярэдне ацэньваецца ў 414 мільёнаў долараў.У апошні час Літва, Латвія і Польшча заяўляюць пра рост колькасці затрыманых нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211022/erasayuz-uvyadze-chargovyya-sanktsy-suprats-belarus-z-za-mgranta-1057390959.html
беларусь
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056878817_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_652dfb42e0e74dc17ee4c7880e545b9f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, польшча, нелегальныя мігранты, мяжа, танк, вайскоўцы
у свеце, беларусь, польшча, нелегальныя мігранты, мяжа, танк, вайскоўцы
Польшча павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю да 10 тысяч - міністр
10:23 26.10.2021 (абноўлена: 14:12 26.10.2021) У канцы мінулага тыдня стала вядома, што польскі бок вырашыў узмацніць свой кантынгент недалёка ад мяжы танкавым падраздзяленнем.
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Урад Польшчы павялічыць колькасць вайскоўцаў, якія былі задзейнічаны ў ахове мяжы з Беларуссю, да 10 тысяч, пра гэта заявіў у панядзелак міністр абароны краіны Марыуш Блашчак.
"Мы павялічваем колькасць салдат, якія дапамагаюць пагранічнай ахове, на 2,5 тысячы. Ужо хутка надзейнасць мяжы будуць забяспечваць каля 10 тысяч салдат з 16-й, 18-й і 12-й дывізій", - напісаў Блашчак у Twitter.
Ён адзначыў, што добраахвотнікі са складу войск тэрытарыяльнай абароны задзейнічаны ў дапамозе мясцовым жыхарам.
У канцы мінулага тыдня Блашчак паведаміў, што ў раён Бяла-Падляскі, гэта прыкладна ў 50 кіламетрах ад Брэста, перадыслакуецца з захаду краіны падраздзяленне 10-й бранякавалерыйскай брыгады, на ўзбраенні якой знаходзяцца танкі Leopard.
Улады Польшчы прымаюць цэлы шэраг заканадаўчых мер у дачыненні да бежанцаў. Законапраект аб легалізацыі выправаджэння мігрантаў ухвалены на мінулым тыдні польскім Сеймам і накіраваны ў верхнюю палату парламента.
Раней польскі парламент зацвердзіў законапраект аб будаўніцтве загароды з калючага дроту на мяжы з Беларуссю агульнай працягласцю ў 418 км па ўсёй мяжы, кошт такога плота папярэдне ацэньваецца ў 414 мільёнаў долараў.
У апошні час Літва, Латвія і Польшча заяўляюць пра рост колькасці затрыманых нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".

22 кастрычніка 2021, 17:57
Цела нелегала-сірыйца знайшлі ў Польшчы недалёка ад беларускай мяжы
У Польшчы
затрымалі ўкраінца, які перавозіў 27 іракцаў
ДПК паказаў відэа, дзе польскія ваенныя
страляюць у паветра і б'юць бежанцаў