Прышчапіліся ад COVID ужо больш за 30% беларусаў

У лідэрах па колькасці поўнасцю вакцынаваных ад каронавіруса грамадзян - Мінск і Гомельшчына.
Sputnik
МІНСК, 30 кас - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнародавала статыстыку па вакцынацыі грамадзян краіны ад каронавіруса.
"Больш за 2,845 млн беларусаў (30,4% - Sputnik) атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што з гэтай колькасці звыш 2,178 млн(23,3% – Sputnik) грамадзян ужо прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Па рэгіёнах сітуацыя з цалкам вакцынаванымі наступная:
Брэсцкая вобласць - больш за 267,7 тысячы чалавек
Віцебская - больш за 228,8 тысячы
Гомельская - больш за 398, 4 тысячы
Гродзенская - больш за 258,1 тысячы
Мінск - больш за 440,3 тысячы
Мінская - больш за 263,4 тысячы
Магілёўская - больш за 264,7 тысячы
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, да цяперашняга часу звыш 56, 4 тысячы супрацоўнікаў ведамстваў і арганізацый завяршылі курс вакцынацыі.

Вакцынацыя ў Беларусі

У краіне можна прышчапіцца некалькімі прэпаратамі ад каранавіруса - расійскімі "Спутник V" і "Спутник Лайт", і кітайскім "Синофарм" (Vero Cell). Як напярэдадні паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, у грамадзянскім абароце знаходзіцца каля 1 млн доз вакцын, плануецца атрыманне яшчэ некалькіх партый.
Да канца года Міністэрства аховы здароўя разлічвае вакцынаваць пяць мільёнаў чалавек.
Чытайце таксама:
Як ПЦР дома: тэсты на антыген да каронавіруса хутка з'явяцца ў аптэках
У беларускіх санаторыях будуць патрабаваць ПЦР-тэст ці даведку аб вакцынацыі
Кіраўнік Мінздароўя пра вакцынацыю: спрачацца з патолагаанатамамі - дарэмна