Як ПЦР дома: тэсты на антыген да каронавіруса хутка з'явяцца ў аптэках

© Sputnik / Виктор ТолочкоТэст на антыген да каронавіруса
Тэст на антыген да каронавіруса - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2021
Падпісацца
Ужо нікога не здзівіш экспрэс-тэстамі па кропельцы крыві, якія зараз можна знайсці ў любой аптэцы: 15 хвілін і ён пакажа, ёсць у арганізме імунітэт да COVID-19 ці не. Чарговая распрацоўка НАН Беларусі - "аналаг" ПЦР-тэста, які вось-вось паступіць у аптэкі.
Sputnik даведаўся, калі навінка з'явіцца ў продажы, як яна працуе і ці такія дакладныя экспрэс-тэсты на каронавірус.

Эвалюцыя тэстаў на каронавірус

Яшчэ да прыходу COVID-19 у Беларусь, у рэспубліцы ўжо былі свае рэагенты, неабходныя для ПЦР-даследаванняў - іх аператыўна распрацавалі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З часам метады дыягностыкі мяняліся, з'яўляліся новыя спосабы выяўлення каронавіруса, скарачаўся перыяд чакання вынікаў.
На прадпрыемстве "Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ("ГДВ ІБАХ НАНБ") вырабляюць і набор рэагентаў для вызначэння антыцел - імунаглабулінаў M і G - у крыві, сываратцы крыві і плазме імунахраматаграфічным метадам (ІФА). Пад дзеяннем рэагента наяўныя ў крыві антыцелы з ім звяжуцца, а спецыяльны прыбор "асветліць" раствор і раскажа аб наяўнасці імунітэту. Такія тэсты былі вельмі папулярныя ў першую хвалю, зрабіць іх можна было ў многіх паліклініках і прыватных лабараторыях. Дакладнасць - высокая.
Яшчэ адзін варыянт "хуткай" дыягностыкі, які шырока ўжываўся ў першую хвалю, – экспрэс-тэсты на выяўленне імунаглабулінаў па кропельцы капілярнай крыві. Яны даўно ўжо ёсць практычна ў кожнай аптэцы. Таксама распрацоўка гэтага прадпрыемства.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТакія тэсты - на выяўленне імунаглабулінаў - вы напэўна бачылі ў аптэках
Экспресс-тесты на выявление иммуноглобулинов по капеле капиллярной крови - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2021
Такія тэсты - на выяўленне імунаглабулінаў - вы напэўна бачылі ў аптэках
І вось доўгачаканая навінка – экспрэс-тэст на антыген каронавіруса, не менш дакладны, чым ПЦР: па ўзятым мазку за 10 хвілін можна вызначыць, ці хворы чалавек на COVID-19 ці не.

"Цяпер мы сканцэнтраваліся на гэтых дзвюх сістэмах. Яшчэ з першай хвалі мы хацелі даць магчымасць любому жадаючаму вызначыць свой імунны статус простым і даступным спосабам", - расказвае дырэктар прадпрыемства "Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі" Уладзімір Сімірскі.

Імунітэт па кроплі крыві

Для пачатку раскажам пра экспрэс-тэсты, якія ўжо некалькі месяцаў як ёсць у аптэках. У пачатку пандэміі такія тэсты атрымлівалі з Кітая, і яны нядрэнна дапамагалі на першых парах, калі гэта быў ці ледзь не адзіны спосаб высветліць, ёсць антыцелы ў крыві перахварэлага ці не.
Гэтыя тэсты падобны да тэстаў на цяжарнасць, прынцып той жа. Кропелька крыві плюс некалькі кропель буфернага раствора. Калі ёсць рэакцыя антыцел з гэтым рэагентам, насупраць патрэбнай адзнакі выявіцца палоска. Як толькі асвоілі сваю вытворчасць, тэсты сталі даступныя для ўсіх ахвочых у аптэках.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭкспрэс-тэст па кроплі крыві працуе на ўсіх штамах, але вось прышчэплены чалавек выявіць наяўнасць антыцел з дапамогай гэтага тэста не зможа
Экспресс-тест по капле крови работает на всех штаммах, но вот привитый человек выявить наличие антител с помощью этого теста не сможет - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2021
Экспрэс-тэст па кроплі крыві працуе на ўсіх штамах, але вось прышчэплены чалавек выявіць наяўнасць антыцел з дапамогай гэтага тэста не зможа
У скрыначцы ёсць усё неабходнае, каб правесці даследаванне дома: тэставая касета, дзве піпеткі, флакон спецыяльнага раствору, інструмент для праколвання скуры, вільготная сурвэтка і інструкцыя. Вынік - за 15 хвілін.
Праверана: тэсты працуюць на ўсіх штамах. Праўда, яны не дадуць адказ, ёсць у прышчэпленага чалавека антыцелы ці не, таму што ўзаемадзейнічаюць з вызначанай часткай каронавіруса – N-бялком. У вакцыне "Спутник V", напрыклад, выкарыстоўваецца S-бялок. Таму для тэста патрэбны іншыя рэагенты.
"У нас ёсць распрацоўка такіх экспрэс-тэстаў для вакцынаваных, але гэтыя тэст-сістэмы яшчэ не зарэгістраваны. Мы думаем, правільна было б яшчэ сумясціць і гэтыя два тэсты: чалавеку ж важна, ёсць у яго імунітэт ці не. А пасля вакцыны ён з'явіўся або пасля хваробы - справа другая", - лічыць намеснік дырэктара прадпрыемства Іван Палітыка.

"ПЦР" дома за 10 хвілін

А вось экспрэс-тэсты на антыген да каронавіруса ў наш час становяцца ўсё папулярнейшымі.
Беларуская распрацоўка ўжо даўно на ўзбраенні ва ўрачоў у бальніцах: такія тэсты зручныя, хутка даюць адказ аб наяўнасці каронавіруса пры шпіталізацыі і параўнальныя па дакладнасці з ПЦР. І хоць методыка крыху іншая, нават спосаб забору такі ж - ватным тампонам з насаглоткі.
Навукоўцы тлумачаць прынцып працы такога тэста: антыген - гэта драбнюткая частка чужароднага для арганізма рэчыва, якая трапіла разам з вірусам (антыцелы выпрацоўваюцца супраць такіх антыгенаў). Калі метадам ПЦР шукаюць РНК віруса, то па сутнасці антыген - гэта бялок, "які сядзіць" на гэтым РНК. Гэта значыць тэст на антыген - меней затратны па часе і неабходных рэсурсах, але вельмі інфарматыўны і дае адназначны адказ, ёсць у арганізме інфекцыя ці не.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВось так выглядае "аналаг" ПЦР, які можна зрабіць дома і атрымаць вынік за 10 хвілін
Вот так выглядит аналог ПЦР, который можно сделать на дому и получить результат за 10 минут  - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2021
Вось так выглядае "аналаг" ПЦР, які можна зрабіць дома і атрымаць вынік за 10 хвілін
"Экспрэс-тэсты павінны быць даступны кожнаму: усё ж добра, калі ў чалавека ёсць магчымасць самастойна даведацца пра свой імунны статус, без чакання ў чарзе, не губляючы час на атрыманне выніку. Тым больш, што каштуюць яны нядорага", - кажа Іван Палітыка.
Хутка такія экспрэс-тэсты з'явяцца ў аптэках. Падчас разгару чацвёртай хвалі, калі часам атрымаць накіраванне на ПЦР не так проста, а чакаць вынікаў можна некалькі дзён, навінка, мяркуючы па ўсім, будзе карыстацца вялікім попытам.

Дакладнасць і пэўнасць

Кожная партыя тэстаў праходзіць абавязковы кантроль у лабараторыі. На першых этапах такая работа наладжвалася ў інфекцыйнай бальніцы, дзе хворых тэсціравалі на розных тэст-сістэмах. На аснове гэтых забораў ад рэальных пацыентаў стварылі свае панэлі з розным тытрам антыцел. Гэтымі станоўчымі пробамі правяраюць тэсты з кожнай партыі - глядзяць іх адчувальнасць і дакладнасць.
"Спецыфічнасць нашых тэстаў – 100%, а адчувальнасць і дакладнасць набліжаецца да паказчыкаў "залатога стандарту" ў дыягностыцы – тэсціравання з дапамогай ПЦР методык. Усе тэст-сістэмы прарэагавалі на кантрольныя "станоўчыя" панэлі як у экспрэс-тэстах на антыцелы, так і на антыген", - распавядае начальнік аддзела тэхнічнага кантролю прадпрыемства Наталля Смелякова.
Ёсць у прадпрыемства "ГДП ІБАХ НАН Беларусі" і яшчэ адна цікавая распрацоўка - тэст-сістэма, якая адначасова "нацэлена" на выяўленне і каронавіруса, і некалькіх разнавіднасцяў віруса грыпу. Калі ў чалавека ёсць прыкметы захворвання, то такі экспрэс-тэст мог бы даць адказ, якая менавіта інфекцыя ў арганізме.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКожная партыя тэстаў праходзіць абавязковы кантроль якасці ў лабараторыі
Каждая партия тестов проходит обязательный контроль качества в лаборатории - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2021
Кожная партыя тэстаў праходзіць абавязковы кантроль якасці ў лабараторыі
"Але не ўдалося правесці яго выпрабаванні: у перыяд каронавіруса ў інфекцыйных бальніцах не было пацыентаў з грыпам, на якіх можна было б праверыць такія тэсты", - расказвае Наталля Смелякова.
Пакуль жа галоўная задача - закрыць патрэбнасці бальніц у экспрэс-тэстах на антыген да каронавіруса, каб пастаўляць іх у патрэбнай колькасці для індывідуальнага выкарыстання ў аптэкі. Вытворцы ўпэўнены, попыт у разгар пандэміі будзе немалы.
Цяжарная жанчына, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 27.10.2021
Цяжарнасць і каронавірус: урач распавёў аб сімптомах, лячэнні і рызыках
Чытайце таксама:
Кормячым маці дазволілі прышчапляцца ад каронавіруса
У беларускіх санаторыях будуць патрабаваць ПЦР-тэст ці даведку аб вакцынацыі
Як цяпер будзе аказвацца планавая меддапамога, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя
Не чакалі? Новы штам COVID, небяспечны для моладзі, прыйшоў у Беларусь
Вакцынацыя: усё, што вы хацелі ведаць аб прышчэпках, але саромеліся спытаць
Стужка навiн
0