МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Згодна з прагнозамі астрафізікаў, у лістападзе варта асцерагацца адразу некалькіх моцных магнітных бур, прагназуюць эксперты.
Раней паведамлялася, што 2021-ы можа ўвайсці ў гісторыю як адзін з найбольш неспрыяльных па колькасці магнітных бур. Наймацнейшая за ўсю гісторыю назіранняў геамагнітная бура была ў 1859 годзе з 28 жніўня па 2 верасня. Тады на Сонца назіраліся шматлікія плямы і ўспышкі, усё гэта апісаў брытанскі астраном Рычард Кэрынгтан. Пасля моцныя геамагнітныя буры і іншыя актыўныя з'явы на Сонцы сталі зваць "Падзеяй Кэрынгтана" ці "Сонечным суперштормам".
Як вынікае з папярэдняга прагнозу, у гэтым месяцы чакаецца тры дастаткова магутныя магнітныя буры.
"Учора і сёння метэазалежныя людзі ўжо адчулі сонечны геамагнітны ўплыў. Але па-сапраўднаму варта быць уважлівымі да свайго самаадчування 11, 14-18 і 25-29 лістапада", – паведаміў Sputnik эксперт у галіне астрафізікі.
Паводле яго слоў, наймацнейшая магнітная бура будзе ў сярэдзіне месяца, а 11 лістапада і 25-29 лістапада сонечная актыўнасць будзе адносна ўмеранай.
Пры гэтым медыкі папярэдзілі, што людзям з хранічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі трэба звярнуць увагу ў гэтыя дні на сваё здароўе - абмежаваць фізічныя нагрузкі, ужыванне кавы, моцнай гарбаты, адмовіцца ад курэння і алкаголю.
Таксама ў лістападзе будзе некалькі небяспечных дзён з пункту гледжання сонечнай актыўнасці - гэта 6, 7 і 8 лістапада.
Лічыцца, што распаўсюджаная рэакцыя людзей на магнітныя буры - галаўны боль, скокі артэрыяльнага ціску, трывожнасць і хуткая стамляльнасць.