МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго калегу - прэзідэнта Панамы Лаўрэнціна Карціса з Днём Незалежнасці, аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
У віншаванні зазначаецца, што, нягледзячы на адлегласць паміж краінамі, у Беларусі і Панамы ёсць значны патэнцыял для таго, каб актывізаваць узаемадзеянне па шырокім спектры напрамкаў.
Як зазначыў Лукашэнка, у якасці бясспрэчнага прыярытэту Мінск разглядае гандаль і інвестыцыі, прамысловую кааперацыю, падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў.
"Карыстаюся выпадкам, каб падкрэсліць імкненне Беларусі да далейшага развіцця дружалюбных міждзяржаўных адносін з Панамай, якія грунтуюцца на адкрытасці і ўзаемнай павазе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Панамай былі ўстаноўлены 22 кастрычніка 1998 года. Функцыі пасла ў гэтай краіне па сумяшчальніцтве выконваў кіраўнік дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Эквадоры, пасла Панамы ў Беларусі - па сумяшчальніцтве кіраўнік дыппрадстаўніцтва ў Маскве.
Дзяржаўнае свята традыцыйна адзначаецца ў Панаме 3 лістапада і прымеркавана да даты аддзялення ад Калумбіі, якое адбылося ў 1903 годзе.
Як правіла, святкаванне Дня абвяшчэння незалежнасці праходзіць з размахам, у прыватнасці, запрашаюцца прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў іншых дзяржаў. У гэты дзень праходзіць маляўнічы фестываль і масавыя гулянні. Таксама па краіне праводзяцца парады, мэта якіх - не дэманстрацыя ваеннай магутнасці (ваенныя там не ўдзельнічаюць - у Панаме няма рэгулярнай арміі, хоць маецца нацыянальная паліцыя, авіяцыйная служба, марская служба і пагранічная ахова), а дэманстрацыя росквіту краіны.
Чытайце такасама:
Мінск знайшоў перспектыўнага гандлёвага партнёра ў Цэнтральнай Амерыцы
Лукашэнка назваў найважнейшага партнёра ў Лацінскай Амерыцы
Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Іспаніяй
Лукашэнка: Беларусь і Кітай будуць і надалей падтрымліваць адзін аднаго
Лукашэнка: лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены