МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Чацвёртую хвалю каронавіруса ў Беларусі вызначае дэльта-штам каронавіруса, лічыць кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Ён падкрэсліў, што мутацыя сур'ёзна адрозніваецца ад "уханьскага" штаму, пацыенты сталі больш цяжкімі, іх больш складана весці ў бальніцах. Падыходы ў лячэнні застаюцца ранейшымі.
"Але гэтую хвалю мы пакрысе праходзім і выкарыстоўваем фразу кіраўніка дзяржавы пра асцярожны аптымізм. На сённяшнюю раніцу ў нас толькі два рэгіёны перавысілі па захваральнасці 100% ад мінулай хвалі: Мінск і Мінская вобласць. Але гэта не адмяняе нашай напружанай працы, заклікаў да вакцынацыі і сацыяльнаму дыстанцыяванню", – нагадвае Піневіч.
Цяпер часцей за ўсё хварэюць дзеці, маладыя і пажылыя, у групе павышанай рызыкі - цяжарныя. Міністэрства аховы здароўя нагадвае будучым мамам аб важнасці прышчэпкі ад каронавіруса: зараз першую дозу вакцыны атрымалі 1 418 жанчын.
Чытайце таксама:
The Lancet апублікаваў даклад аб эфектыўнасці вакцыны "Спутник Лайт"
Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта
"Я не ведаў, што гэта так цяжка": маналогі пацыентаў і ўрачоў з чырвонай зоны