МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Прыярытэт пры будаўніцтве жылля будзе аддавацца дзяржаўным забудоўшчыкам, заявіў кіраўнік дзяржавы ў час рабочай паездкі ў Магілёў.
Паводле яго слоў, такі падыход практыкуецца на прыкладзе беларускай сталіцы і гэта прыносіць свае вынікі. Аналагічны падыход будзе прымяняцца і на рэгіянальным узроўні.
"Прыярытэт павінен быць аддадзены дзяржаўным трэстам", - абазначыў свае падыходы беларускі лідэр. Пасля чаго запэўніў, што ён не супраць прыватных забудоўшчыкаў, але гэта павінны быць паўнацэнныя будаўнічыя фірмы з персаналам і профільнымі спецыялістамі.
Як будуе прыватнік
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што адзіным яго патрабаваннем да будаўніцтва жылля для чаргавікоў застаецца ўмова, што на гэтым можа зарабіць толькі дзяржава.
"Ніякага прыватнага не патрэбнага нам будаўніцтва", - абазначыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы. Пасля чаго ў чарговы раз расказаў, "як будуе прыватнік. У яго нават канторы, людзей няма. Ён прыйшоў, узяў крэдыт у банку, прыйшоў у будаўнічы трэст, аддаў грошы. Даў яму маленькую цану, ён пабудаваў".
Беларускі лідэр упэўнены, што прыватнік прадае потым кватэры па добрай цане, а прыбытак сабе кладзе ў кішэню. Таму такія будаўнікі не патрэбны дзяржаве.
"Трэсту трэба аддаваць тэрыторыі, плошчы, яны няхай будуюць. Дамовіцца з імі, з 5% рэнтабельнасцю, і кошты будуць у руках у мэра Магілёва", - параіў ён.
І холад, і дождж, і спякота
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што трэба аддаваць прыярытэт дзяржаўным трэстам, таму што там ужо наведзены парадак і рэзка зменшылася колькасць даўгабудаў.
"І ў гэтым напрамку мы павінны рухацца. Вядома, камусьці гэта не падабаецца. Ведаеце каму. Але гэта ўжо іх праблемы. Мы павінны працаваць у інтарэсах пераважнай большасці людзей. Паглядзім 2-3 гады, у што гэта выльецца. Пакуль гэта дае добры вынік", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
На яго думку, будаўнікі з'яўляюцца падмуркам для руху наперад. Напрыклад, без спартыўных аб'ектаў не будзе і спартсменаў, таму што ў Дняпры не падрыхтуеш усіх.
"Я будаўнікоў заўсёды шанаваў. Гэта вельмі цяжкая праца: і холад, і дождж, і спякота - яны на вуліцы", - канстатаваў беларускі лідэр.