МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі аршанскай гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі расказаў медыкам, дзе бярэ сілы і энергію.
Як прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў сённяшні дзень. Паводле яго слоў, ён па звычцы ўстаў у 5:45, а ў 6 раніцы ўжо сек дровы.
"Гадзіну пятнаццаць адпрацаваў, пабрыўся, умыўся і паехаў да вас. Увечары яшчэ гадзіну. Папрасіў, каб вытапілі лазню, хвілін 30 трэба пасядзець у гарачай сухой лазні", - расказаў ён.
І дадаў, што трэба жыць "нармальным жыццём".
"Нармальнае харчаванне (не бегайце вы за гэтым імпартным) і нармальны лад жыцця", - падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, самі ён жыве звычайным жыццём і стараецца не дапускаць лішніх перажыванняў.
"Асабліва з гэтай хваробай. Таму што як толькі ты пачынаеш дрыжаць – памнажай на 10, ты ўжо захварэў і ніколі не ачуняеш, калі будзеш залішне перажываць", - адзначыў ён.
Чытайце таксама:
Лукашэнка аб каронавірусе: мы спаўзлі з вяршыні
Лукашэнка: не спыняць нас ні санкцыі, ні пандэмія
Завод па вытворчасці вакцыны пабудуюць у Беларусі: колькі гэта будзе каштаваць
Лукашэнка заявіў, што Беларусь выстаіць, калі яго будуць слухаць
Лукашэнка аб меддапамозе і масках
У Лукашэнкі з'явіўся "асцярожны аптымізм" па сітуацыі з каронавірусам
На Захадзе даражэй, але нашы аперацыі не горш: Лукашэнка аб сістэме анкадапамогі