МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы сапраўды застаецца напружанай, краіна ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкаецца з нечым падобным, сказаў у аўторак міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Ён нагадаў, што Беларусь не раз заяўляла аб сваёй гатоўнасці да дыялогу па ўсіх праблемных пытаннях і заклікала еўрапейскія дзяржавы адмовіцца ад дыскрымінацыі бежанцаў з прычыны выбранага імі шляху руху. На думку міністра, ігнараванне сітуацыі з боку ЕС нясе ў сабе высокія гуманітарныя рызыкі, найперш для бежанцаў.
"Усе, хто знаходзіцца на мяжы, хочуць падаць хадайніцтва аб прадастаўленні абароны ў ЕС. Замест гэтага іх атручваюць газам, страляюць паверх галоў і сцягваюць да мяжы ваенную тэхніку з баявой зброяй буйнога калібру. Парушэнні праў чалавека і асноўных міжнародных дакументаў не паддаюцца сумненню", - заявіў кіраўнік беларускага МЗС.
Усё гэта, па словах Макея, адбываецца на вачах Еўрасаюза, які больш за ўсіх, нібыта, выступае за правы чалавека і па-ментарску вучыць іх выконваць. Міністр здзіўляецца, чаму ЗША ніяк не рэагуюць на сітуацыю і спакойна назіраюць за тым, як палякі здзекуюцца з аднаго з іх галоўных саюзнікаў – курдаў.
"Бо большасць бежанцаў сёння на беларуска-польскай мяжы - курды. І зусім нядаўна, літаральна ў верасні, прэзідэнт ЗША Байдэн заяўляў, што не кіне, цытую, бліжэйшых саюзнікаў Захаду ў Сірыі, як гэта зрабіў з Афганістанам. Па-мойму, на ўсход Сірыі нават накіроўваўся высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША, каб даць асабістыя запэўненні курдам", - адзначыў Уладзімір Макей.
Беларускі міністр падкрэсліў, што 10 лістапада сітуацыю на граніцы ён абмяркуе разам з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.
Наплыў мігрантаў на мяжы
Раніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пагранперахода "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду.
Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Ноччу мігранты засталіся ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру.
Чытайце таксама:
Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны транзіт мігрантаў у ЕС
Лукашэнка: усе войны пачыналіся з Беларусі
Лаўроў прапанаваў ЕС дапамагчы Беларусі ў сітуацыі з мігрантамі
ЕС перакідвае на мяжу "брыгады супраціўлення мігрантам" – Захарава
Захарава прапанавала Польшчы прыняць "удзячных іракцаў"