Калючая загарода Еўрасаюза

Дзве групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу – СМІ

У раёне пагранперахода "Брузгі-Кузніца", дзе мігранты арганізавалі лагер, захоўваецца спакойная сітуацыя.
Sputnik
МІНСК, 10 ліст — Sputnik. Дзве вялікія групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Польскае радыё Беласток.
Драцяную агароджу ўцекачы зламалі ў раёне мясцовасцяў Белавежа і Крынкі. Паводле інфармацыі прэс-сакратара Падляскага аддзялення памежнай аховы Польшчы Катажыны Здановіч, было "сілавое ўварванне".
Па дадзеных польскіх памежнікаў, у групах - некалькі дзясяткаў чалавек. Некаторых удалося вярнуць на беларускі бок, астатнія схаваліся ў лясах, іх шукаюць.
У раёне пагранперахода "Брузгі- Кузніца", дзе мігранты арганізавалі вялікі лагер, сітуацыя спакойная. Тут, паводле звестак беларускіх памежнікаў, знаходзіцца каля дзвюх тысяч бежанцаў. У аўторак замежнікі атрымалі ваду і харчаванне ад беларускага боку.

Немцы жадаюць дапамагчы мігрантам

У ноч на сераду польская паліцыя спыніла аўтобус нямецкіх актывістаў з гуманітарных ініцыятыў, за тры кіламетры ад мяжы з Беларуссю, дзе дзейнічае надзвычайнае становішча.
Актывісты планавалі дапамагчы мігрантам ежай і лекамі, а таксама прывезці іх у Германію, аднак МУС ФРГ папярэдзіла аб прававых наступствах за такі крок, паведамляе нямецкае агенцтва DPA.

Тысячы мігрантаў на мяжы

Раніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пункта пропуску "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу.
Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду. Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ.
З таго часу прайшло дзве ночы, мігрантам давялося застацца ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру, многія з іх плануюць патрапіць у Германію.
Чытайце таксама:
Макей аб сітуацыі на мяжы: мы ўпершыню сутыкаемся з нечым падобным
Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны транзіт мігрантаў у ЕС
Спяць на зямлі, паляць вогнішчы - другі дзень мігрантаў на мяжы