Калючая загарода Еўрасаюза

Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю

Верагодныя напрамкі, па якіх мігранты могуць дабрацца да краіны, ужо пралічаны, заявілі ва ўкраінскім МУС. На кардон накіруюць больш тэхнікі, беспілотнікаў і службовых сабак.
Sputnik
МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю, каб стрымаць мігрантаў у выпадку неабходнасці, аб гэтым заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Яўген Енін.
Паводле яго слоў, цяпер сітуацыя ў прыграніччы кантралюемая, ужо пралічаны ўсе магчымыя напрамкі, па якіх мігранты могуць дабрацца ў краіну - у тым ліку праз Беларусь і Расію.
МУС узмацняе ўчастак украінска-беларускай мяжы людзьмі, тэхнікай, беспілотнікамі і службовымі сабакамі. Як адзначае Енін, ідзе інжынернае ўладкаванне ўчастка дзяржмяжы.
Раней Польшча, Літва і Латвія ўзмацнілі ахову на мяжы і ўвялі рэжым надзвычайнага здарэння ў прыгранічных раёнах.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Тысячы мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу працягваюць знаходзіцца на беларуска-польскай мяжы ўжо трэці дзень - з 8 лістапада.
Частцы з іх удалося прарвацца ў Польшчу, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Цяпер людзі ў прамым сэнсе жывуць на мяжы і чакаюць, пакуль Польшча дазволіць ім прайсці ў Германію.
У апошні час Літва, Латвія і Польшча паведамлялі аб росце колькасці нелегальных мігрантаў, якія затрымліваліся на мяжы з Беларуссю, абвінавачвалі Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу.
У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўвёў на прыгранічных тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя. Напярэдадні аб увядзенні рэжыму НС заявіла і Літва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу раней адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".
Чытайце таксама:
Дзве групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу – СМІ
Няма вады і цярпення. У мігрантаў на мяжы расце незадаволенасць
Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны транзіт мігрантаў у ЕС