Датай пачатку радаводу Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага лічыцца 1506 год. Менавіта тады продак класіка Даніла Рцішчаў атрымаў грамату ад пінскага князя Фёдара Яраславіча на валоданне некалькімі вёскамі.
Так і было выбрана для будаўніцтва памесця сяло Дастоева, недалёка ад горада Пінска. Пасля чаго за нашчадкамі Рцішчава, як уладальнікамі Дастоева, і замацавалася прозвішча Дастаеўскіх.
"Ёсць метрыка – 6 кастрычніка 1506 года пінскі князь Фёдар Яраслававіч даруе Даніілу Рцішчаву чатыры вёскі. І ён выбірае для сваёй сядзібы вёску Дастоева. І будуе свой маёнтак. Першынец сям'і насіў прозвішча падвойнае – Рцішчаў-Дастаеўскі, а другое дзіця пішацца Дастаеўскі. Пайшлі Дастаеўскія", – распавяла Sputnik захавальнік фондаў музея ў Дастаеўскай сярэдняй школе Валянціна Пуцыковіч.
Дарэчы, цяперашнія жыхары вёскі прынцыпова робяць націск на другі склад - ДастОеўскія. Прывязка да мясцовасці, як і было першапачаткова.
Так ці інакш, вядома аб тым, што прадстаўнікі роду Дастаеўскіх жылі на беларускай зямлі каля 200 гадоў. З XVIII стагоддзя яны ўжо знаходзяцца на Валыні – там жылі прамыя продкі будучага пісьменніка.
У Дастоева добра ведаюць, як выглядала радавое гняздо пісьменніка і дзе яно было размешчана. Была там, дарэчы, і царква, якая не ўцалела – згарэла ў канцы XVIII стагоддзі.
Месца, дзе некалі стаяў маёнтак, дакладна вядома. Археолагі і гісторыкі з дапамогай захаваных планаў і карт вызначылі каардынаты, дзе размяшчаўся двор памешчыка. Знайшлі і мноства артэфактаў, якія пацвердзілі здагадкі аб тым, што маёнтак належаў продкам Фёдара Міхайлавіча.
"Слой гліны быў. І манеты, і рэчы захаваліся добра. Але асноўнае – гэта геральдычная кафля, якая ўказвала, што гэтае месца і яно належала роду Дастаеўскіх. Герб Радван – гэта фамільны герб роду Дастаеўскіх", - адзначае Валянціна Пуцыковіч.
Цяпер побач на невялікім узвышшы стаіць камень як напамін пра тое, што месца гэта гістарычнае.
У планах – маёнтак Дастаеўскіх аднавіць. Але для гэтага патрэбна фінансаванне. Жыхары Дастоева спадзяюцца, што ў юбілей на гэтую праблему звернуць увагу "зверху" і планы па аднаўленні сядзібы Дастаеўскіх здзейсняцца.
Таксама на Sputnik:
Дастаеўскі і сусветная культура – да 200-годдзя з дня нараджэння класіка
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага. І ён да гэтага часу сучаснік
Улады Кувейта забаранілі Дастаеўскага
Асаблівыя дзеці прадставілі сваё бачанне Дастаеўскага ў Музычным тэатры