МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Для размяшчэння дзяцей мігрантаў у бліжэйшы час падбяруць прыдатнае месца, верагодна, гэта будзе адзін з дзіцячых аздараўленчых лагераў, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
У чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з Саўмінам рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў аказаць першачарговую дапамогу жанчынам і дзецям. Цяжарных будуць адвозіць у беларускія бальніцы, канстатаваў Лукашэнка. А дзяцей прэзідэнт папрасіў размясціць у санаторыях, "недзе, можа, і з маці".
"У бліжэйшы час мы падбяром нейкую базу, магчыма, гэта будзе дзіцячы аздараўленчы лагер, дзе створаны ўсе ўмовы", - прыводзіць словы міністра БелТА.
Акрамя таго, у Мінадукацыі падбяруць педагогаў і выхавацеляў, дадаў Карпенка.
Бежанцам прапануюць, каб іх дзеці "па крайняй меры знаходзіліся не на мяжы, у гэтых палявых умовах, а ў больш прымальных умовах", адзначыў міністр. Ён дадаў, што такую ж магчымасць дадуць маці і цяжарным жанчынам.
Сітуацыя на мяжы
Мігранты, якія масава прыбылі на беларуска-польскую мяжу ў панядзелак, знаходзяцца ў стыхійным лагеры ўжо чацвёрты дзень.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, бежанцаў ужо больш за дзве тысячы і яны працягваюць прыбываць. На мяжы шмат жанчын (у тым ліку цяжарных) і малых дзяцей, ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Для аказання экстранай дапамогі паблізу лагера пастаянна дзяжураць медыцынскія брыгады. Беларускі бок падтрымлівае бежанцаў прадуктамі харчавання. У аўторак і сераду ў лагер прывозілі гуманітарную дапамогу.
Таксама на Sputnik:
Макей распавёў пра гібрыдную вайну, мігрантаў і дыялог з ЕС
"Памром, але не сыдзем": пра што гавораць мігранты каля польскай мяжы
Гуманітарная катастрофа: мігрантаў на мяжы становіцца больш – відэа
Вярхоўны камісар ААН назвала недапушчальнай сітуацыю з бежанцамі на мяжы
Супрацьстаянне на беларуска-польскай мяжы: чым запомніўся трэці дзень
Няма вады і цярпення. У мігрантаў на мяжы расце незадаволенасць
Спяць на зямлі, паляць вогнішчы - лагер мігрантаў на мяжы (фота)