МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія павінны разам кантраляваць у паветры сітуацыю на беларускай мяжы з Еўрасаюзам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з членамі ўрада.
"Расіяне, беларусы, разам мы павінны кантраляваць гэтую сітуацыю", - прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Няма іншага выхаду
Кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў дзяжурства стратэгічнай авіяцыі РФ на заходніх граніцах Саюзнай дзяржавы.
"Яны накіравалі сюды стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі ў суправаджэнні нашых знішчальнікаў. Мы павінны пастаянна маніторыць сітуацыю на мяжы. Няхай пішчаць, крычаць. Так, гэта бамбардзіроўшчыкі, якія здольны несці ядзерную зброю. Але ў нас няма іншага выхаду", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларускія і расійскія ўлады "павінны бачыць, што яны (краіны Захаду - Sputnik) там робяць за межамі".
"Вось гэта кальцо – Прыбалтыка, Польшча і Украіна – павінны маніторыць расійскія і беларускія ваеннаслужачыя", - падкрэсліў беларускі лідар.
Дамоўленасць з Расіяй ёсць
Пры гэтым ужо ёсць дамоўленасць з расійскімі вайскоўцамі па гэтым пытанні, зазначыў Лукашэнка.
"Нам нельга жартаваць. Абстаноўка там сур'ёзная. Самае галоўнае, яны (ЕС - Sputnik) адышлі ад дамоўленасцей. Мы не ведаем, чаго яны хочуць", - сказаў прэзідэнт.
Таксама ён звярнуў увагу, што Беларусь не разгортвае сваю групоўку Узброеных сіл каля меж.
"Але бачыць (сітуацыю - Sputnik) мы павінны. І прадбачыць усё. Каб нам не учынілі там на мяжы вайнушку, а мы апынемся да гэтага не гатовыя", - падкрэсліў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Уборачная, санкцыі і мігранты: Лукашэнка правёў нараду з урадам
Макей распавёў пра гібрыдную вайну, мігрантаў і дыялог з ЕС
Мігранты ноччу штурмавалі мяжу – МУС Польшчы
Украіна ўдвоіць колькасць пагранічнікаў на мяжы з Беларуссю
Польшча можа поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю
Беларускія памежнікі знайшлі на мяжы збітых курдаў
Макей аб сітуацыі на мяжы: мы ўпершыню сутыкаемся з нечым падобным