МІНСК, 11 ліс – Sputnik. МЗС Беларусі павінна жорстка ўзнімаць пытанні, звязаныя з мігрантамі на мяжы, - у ААН і іншых міжнародных структурах.
Гэтага запатрабаваў ад знешнепалітычнага ведамства прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з Саўмінам у Палацы незалежнасці.
Адначасова Прэзідэнт даў даручэнні ў сферы пагранічнай бяспекі.
"Міністэрству абароны, КДБ, пагранвойскам – забяспечыць кантроль за перамяшчэннем войск НАТА і Польшчы. Вы бачыце, што 15 тысяч ужо вайскоўцаў, танкі, бранятэхніка, верталёты паляцелі з самалётамі", - заявіў беларускі лідар.
Пры гэтым падкрэсліў, што войскі з боку Польшчы "падцягнулі да мяжы нахабна, не папярэдзіўшы нікога".
Лукашэнка аб бежанцах
Кіраўнік Беларусі папрасіў адпаведныя структуры дадаткова звярнуць увагу на пытанні дапамогі бежанцам на граніцы з Польшчай.
У прыватнасці, беларускі лідар запатрабаваў аказаць першачарговую дапамогу жанчынам і дзецям, а яшчэ даручыў падвезці бежанцам сухіх дроў.
"Прыйдзе тэрмін нараджаць, вядома, у бальніцу будзем вывозіць і абслугоўваць далей", - сказаў ён.
А пасля звярнуўся да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з просьбай: "Паглядзіце, можа быць, папрасіць іх, ці каб яны аддалі нам дзяцей. Мы іх размясцілі б у санаторыі. А недзе, можа, і з маці".
Паводле яго слоў, цяжарныя жанчыны і дзеці - пытанне нумар адзін.
"Нельга іх кідаць. Асабліва дзяцей. Мы хаця б іх там у душ адвялі, памылі і накармілі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка заявіў, што ў лагеры бежанцаў на мяжы сёння раніцай знаходзіліся 1790 чалавек. Яшчэ 322 мігранты Польшча спрабавала выцесніць у Беларусь.
Санкцыямі не напалохаць
Таксама кіраўнік дзяржавы абазначыў на нарадзе і тэму ўведзеных эканамічных санкцый адносна Беларусі.
"Занадта шмат нас пачалі палохаць пятым пакетам. На гэты пяты пакет, Раман Аляксандравіч (прэм'ер-міністр Беларусі - Sputnik), вам было даручэнне: мы ім дараваць нічога не павінны", - сказаў Лукашэнка.
Нагадаем, беларускім урадам па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі быў падрыхтаваны комплекс мер у адказ на санкцыі Захаду.
Лукашэнка папярэдзіў ЕС аб гатоўнасці жорстка адказаць на новыя пакеты санкцый.
"Польшча нас палохае, што закрые мяжу. Калі ласка, закрывайце: менш збеглых туды будзе перамяшчацца", - сказаў ён.
Таксама ён выказаўся ў сувязі з санкцыямі аб транзіце прыроднага газу ў Еўропу.
"А калі мы закрыем транзіт праз Беларусь? Праз Украіну не пройдзе: там расійская мяжа зачынена. Праз Прыбалтыку дарог няма. Калі мы закрыем для палякаў і, да прыкладу, для немцаў, што будзе тады? Мы не павінны, абараняючы свой суверэнітэт і незалежнасць, спыняцца – ні перад чым", - падкрэсліў Лукашэнка.
Санкцыі, паводле слоў прэзідэнта, справа заходніх краін. Але беларускае МЗС павінна папярэдзіць усіх у Еўропе аб тым, што за іх давядзецца адказаць.
"Калі толькі яны ўвядуць нам дадатковыя санкцыі, "нястраўныя" і "непрымальныя" для нас, мы павінны адказваць. Як адказваць, мы з вамі дамаўляліся паўгода таму", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Эпідсітуацыя паляпшаецца
Прэзідэнт таксама выказаўся на тэму пандэміі і эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі. Ён звярнуў увагу чыноўнікаў, што нягледзячы на спад захворвання, які азначыўся, расслабляцца ведамствам і міністэрствам ні ў якім разе нельга.
"Спад захворвання ў наяўнасці, але ні ў якім разе не расслабляцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка запатрабаваў паступовага вяртання сістэмы аховы здароўя да звычайнай працы тых клінік, якія раней былі перапрафіляваныя пад лячэнне хворых на каронавірус.
"Тэрапеўтычныя аддзяленні няхай тэрапіяй займаюцца, анкалагічныя - анкалогіяй. Трэба канцэнтраваць у адной-двух, трох-чатырох бальніцах Мінска кавідных хворых і іх лячыць. А астатнія бальніцы вымыць, вычысціць, і няхай займаюцца планавымі маніпуляцыямі", - паставіў задачу прэзідэнт.
Пасяўную ніхто не адмяняў
Але пачаў нараду Лукашэнкі з тэмы ўборачнай, завяршэння восеньскіх палявых работ.
Галоўнае патрабаванне прэзідэнта: каб усе працы былі якаснымі і аператыўнымі.
"Ураджай нядрэнны. Мы належна забяспечым насельніцтва хлебам, а пагалоўе жывёлы кармамі", - сказаў на нарадзе прэзідэнт.
І дадаў, што на рынку складваюцца "вельмі добрыя цэны на прадукты харчавання", што дасць магчымасць паправіць і ўмацаваць фінансавае становішча гаспадарак.
Асаблівыя акцэнты Лукашэнка расставіў на падрыхтоўку і рамонт тэхнікі да вясны, а стратэгічная задача – меліярацыя.
Чытайце таксама:
Макей распавёў пра гібрыдную вайну, мігрантаў і дыялог з ЕС
Мігранты ноччу штурмавалі мяжу – МУС Польшчы
Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны транзіт мігрантаў у ЕС
Сустрэчы і абвінавачанні: якая рэакцыя ў свеце на крызіс з мігрантамі ў Беларусі
Вярхоўны камісар ААН назвала недапушчальнай сітуацыю з бежанцамі на мяжы
"Памром, але не сыдзем": пра што гавораць мігранты каля польскай мяжы
Лукашэнка: усе войны пачыналіся з Беларусі