Калючая загарода Еўрасаюза

Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты

Сітуацыя на мяжы зноў абвастрылася раніцай у аўторак, калі мігранты ў чарговы раз паспрабавалі прарвацца праз загароды.
Sputnik
МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Польскія сілавікі выкарысталі супраць мігрантаў на мяжы слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Акрамя таго, быў ужыты вадамёт.
1 / 14
2 / 14
3 / 14
4 / 14
5 / 14
6 / 14
7 / 14
8 / 14
9 / 14
10 / 14
11 / 14
12 / 14
13 / 14
14 / 14
Сітуацыя на мяжы абвастрылася раніцай у аўторак, калі бежанцы спачатку пачалі ламаць загароду на нейтральнай тэрыторыі, а потым пачалі кідаць у польскіх сілавікоў камяні.
Польскія вайскоўцы ўжылі ў адносінах да мігрантаў слёзатачывы газ, а затым - светлашумавыя гранаты, такім чынам спрабуючы выцесніць іх на беларускую тэрыторыю.
У выніку бежанцы былі вымушаны вярнуцца ўглыб лагера. ў надзеі дачакацца, пакуль скончацца газ і ў вадамётаў вада. Польскія сілавікі працягнулі распыляць газ, у адказ мігранты сталі адцягваць калючы дрот, разбіраць металічныя агароджы і бардзюрную плітку на польскім баку.
Многія з тых, хто знаходзіцца на мяжы, пацярпелі ад слёзатачывага газу. Сярод іх былі журналісты Sputnik, АНТ, Мінскай праўды, а таксама прадстаўнікі замежных СМІ. Усім ім аказваюць дапамогу медыкі.
Нагадаем, што ўжо больш за тыдзень некалькі тысяч мігрантаў - у асноўным курдаў - знаходзяцца перад беларуска-польскай мяжой. Яны не скрываюць, што маюць намер ехаць у Германію.
Напярэдадні бежанцы, сярод якіх дзеці і жанчыны, пакінулі палатачны лагер у лесе і размясціліся непасрэдна перад пунктам пропуску "Брузгі". Ноч з панядзелка на аўторак яны правялі пад голым небам у непасрэднай блізкасці ад пагранічных загарод.
Калючая загарода Еўрасаюза
Лукашэнка сказаў, хто не хоча развязкі сітуацыі з мігрантамі на мяжы
Таксама на Sputnik:
Качыньскі заявіў, што не верыць у вайну з Беларуссю з-за міграцыйнага крызісу
Прастудзіліся: бежанцы пачалі звяртацца да медыкаў са скаргамі на кашаль
Лукашэнка расказаў, пра што размаўляў з Меркель
ЗША не бачаць патрэбы ў пасрэдніках для вырашэння крызісу паміж Беларуссю і ЕС
Барэль: ЕС узгадніў пяты пакет санкцый па Беларусі
Новы лагер у "Брузгах"? Што адбываецца на КПП (фота)
Тысячы бежанцаў ушчыльную падышлі да польскай мяжы – відэа