Калючая загарода Еўрасаюза

Кіраўнік МЗС Эстоніі расказала, што Лукашэнка запатрабаваў у Меркель

Лідэры дзвюх краін напярэдадні ў тэлефоннай размове абмеркавалі сітуацыю вакол міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.
Sputnik
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕС, заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Ева-Марыя Лійметс.
Раней беларускі лідэр расказаў, што ў тэлефоннай размове з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель яны абмеркавалі прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі на мяжы. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што была дасягнута дамоўленасць не абвяшчаць падрабязнасці.
"Ён (прэзідэнт Беларусі - Sputnik) хоча, каб санкцыі былі спынены, каб яго прызналі кіраўніком дзяржавы, каб ён мог працягваць", - сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі ў эфіры ETV, калі задалі пытанне, што запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка за спыненне міграцыйнага крызісу.
У сувязі з гэтым Ева-Марыя Лійметс адзначыла, што ў Еўрапейскім Саюзе важна прытрымлівацца пагаднення аб санкцыях у дачыненні да беларускіх уладаў, якое рыхтуюць кіраўнікі МЗС ЕС.
"На наш погляд, важна, каб Еўрапейскі Саюз заставаўся адзіным і аказваў свой уплыў на Беларусь праз дзеянні", - падкрэсліла эстонскі міністр.
Напярэдадні ў Еўрапейскім Саюзе прыйшлі да згоды, што неабходна пашырыць дзеянне санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Цяпер санкцыйны спіс будзе пашыраны за кошт фізічных і юрыдычных асоб, якія на думку Бруселя маюць дачыненне да міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай граніцы.
Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін расказаў, што кіраўнікі Германіі і Беларусі гатовы пагутарыць адзін з адным. У выніку тэлефонная размова Ангелы Меркель і Аляксандра Лукашэнкі доўжылася 50 хвілін.
Чытайце таксама:
Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю на мяжы з ЕС
Лукашэнка расказаў, пра што размаўляў з Меркель
Лукашэнка і Меркель паразмаўлялі па тэлефоне