МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўваў з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель санкцыі і сваё "прызнанне" ў ЕС, заявіла РІА Навіны прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Паводле яе слоў, абмеркаванне такіх пытанняў было б "ніжэй за яго годнасць".
Было б ніжэй за годнасць прэзідэнта Лукашэнкі ўзнімаць падчас размовы падобныя пытанні ці высоўваць падобныя ўмовы. Ніводнага слова пра санкцыі, і тым больш пра нейкае "прызнанне" падчас размоваў сказана не было", – сказала Эйсмант.
Тым больш што для беларускага грамадства, якое абрала Лукашэнку прэзідэнтам краіны, такога пытання (прызнання ці не - Sputnik) не існуе, падкрэсліла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы.
Раней міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс заявіла, што Лукашэнка выставіў шэраг патрабаванняў ЕС падчас папярэдняй размовы з Меркель.
Па словах Лійметс, умовай спынення міграцыйнага крызісу на межах ЕС беларускі лідэр назваў прызнанне яго прэзідэнтам і адмену эканамічных санкцый.
"Заява кіраўніка МЗС Эстоніі азначае, што пра той працэс, які зараз ідзе па рашэнні праблемы бежанцаў, у Эстоніі ў прынцыпе нічога не ведаюць і нічога ў ім не значаць", – пракаментавала версію Таліна прэс-сакратар Лукашэнкі.
Працяг тэлефоннага дыялогу
Гэта ўжо другая тэлефонная размова Меркель і Лукашэнкі за апошнія двое сутак - у першы раз яны стэлефаноўваліся 15 лістапада і размаўлялі 50 хвілін.
Паводле слоў Лукашэнкі, усяго ў гутарцы былі закрануты тры пытанні: недапушчэнне эскалацыі сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, прыток мігрантаў у Беларусь з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама існуючы лагер бежанцаў ля міжнароднага пункта пропуску "Брузгі".
Нагадаем, Лукашэнка і Меркель па выніках тэлефоннай размовы 15 лістапада дамовіліся ў далейшым падтрымліваць кантакт, каб вырашыць сітуацыю з мігрантамі.