Калючая загарода Еўрасаюза

Лісковіч: усе мігранты хочуць патрапіць у Германію, а не застацца ў Беларусі

Бежанцам прапаноўвалі застацца ў Беларусі і знайсці працу, ім маглі б дапамагчы тут з жыллём, запэўніў ён.
Sputnik
МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Бежанцы хочуць у Германію, а не заставацца ў Беларусі, паведаміў член Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч, упаўнаважаны па каардынацыі аказання гуманітарнай дапамогі.
Паводле яго слоў, у лагеры мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы ён працуе ўжо дзесяць дзён і знаходзіцца з імі ў кантакце.
"Усе яны жадаюць у Еўропу, яны жадаюць у Германію, яны жадаюць туды, куды іх паклікалі", - сказаў член Савета Рэспублікі.
Пры гэтым ён запэўніў, што беларускія ўлады зрабілі для мігрантаў усё, пачынаючы ад забеспячэння гарачай ежай і прытулкам, да цёплых рэчаў і вады.

Аўтакрамы і абменнікі

Ён падкрэсліў, што беларускі бок зрабіў для бежанца ўсё магчымае: забяспечыў дахам над галавой, ежай, вадой, цёплымі рэчамі.
Віктар Лісковіч удакладніў, што кожны дзень мігрантам на мяжы выдаецца каля васьмі тон прадуктаў харчавання, для іх арганізавалі работу аўтакрам і абменных пунктаў.
"Мы прапаноўвалі ім застацца ў Беларусі. Мы знойдзем вам работу, дапаможам з жыллём. Але ў іх свая мэта. Яны хочуць трапіць за мяжу, хочуць спыніцца ў Германіі, іншых краінах. І мы перашкодзіць ім не можам", - лічыць ён.

У Германіі мігрантаў не чакаюць

Раней крыніца ва ўрадзе ФРГ паведаміла, што Ангела Меркель адмовілася прымаць на тэрыторыі мігрантаў, якія захраснулі на мяжы Беларусі з Еўрапейскім Саюзам.
Кіраўнік МУС ФРГ Хорст Зеехафер у сваю чаргу і ўвогуле назваў ілжывымі паведамленні аб тым, што нямецкія ўлады гатовы прыняць дзве тысячы мігрантаў з беларуска-польскай мяжы.
Учора прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што не збіраецца даваць гуманітарны калідор для мігрантаў. Таксама ён адзначыў, што Ангела Меркель не паведамляла яму аб дамоўленасцях даставіць мігрантаў у Германію.
Чытайце таксама:
Прышчэпкі, рэйс у Багдад і Марадона: 11-ы дзень мігрантаў на мяжы
Экстраная аперацыя: беларускія дактары выратавалі жыццё бежанцу з Ірака
У гасцях добра, а дома лепш: як праходзіў эвакуацыйны рэйс у Ірак