Калючая загарода Еўрасаюза

Цэны на шаўрму і новыя правілы: як арганізаваны побыт мігрантаў – відэа

Як бежанцаў прывучаюць да працы і парадку, ці ўдалося ім наладзіць побыт, і як мясцовыя ўлады сочаць за тым, каб на мігрантах "не нажываліся" - глядзіце на відэа.
Sputnik
У лагістычным цэнтры, дзе часова жывуць бежанцы, правіл з кожным днём становіцца ўсё больш. Тым, хто хоча падзарадзіць тэлефон ці power bank, прыходзіцца на гэта "зарабіць", напрыклад, паўдзельнічаць ва ўборцы. Для працавітых бежанцаў правялі дадатковыя разеткі.
Пажарныя ўважліва сочаць за тым, каб мігранты не курылі і не выкарыстоўвалі адкрыты агонь унутры лагістычнага цэнтра. У суботу пра гэта пачалі нагадваць з гучнагаварыцеляў на дзвюх мовах - англійскай і арабскай.
У лагеры, акрамя прадстаўнікоў МНС, пастаянна дзяжураць медыкі - дзве брыгады хуткай дапамогі. Як паведаміў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, зараз ідзе работа над тым, каб забяспечыць мігрантаў неабходнымі лекамі.
У лагеры наладжана работа палявой кухні. Па словах памочніка прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева, ежу для бежанцаў гатуюць на шасці такіх кухнях. Прадукты дастаўляе ў якасці гуманітарнай дапамогі Беларускі Чырвоны Крыж.
Акрамя таго, у лагеры працуюць дзве аўтакрамы. "Каб спыніць спекуляцыі, быў наладжаны выязны гандаль. Там тавары прадаюць па тых жа цэнах, што і па ўсёй краіне," - падкрэсліў Караеў.
Па словах кіраўніка Гродзенскай вобласці, відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, са змененымі і завышанымі ў некалькі разоў цэннікамі на шаўрму для мігрантаў вельмі падобна на правакацыю.
Цяпер складаюцца спіскі тых мігрантаў, якія хочуць з'ехаць на радзіму, расказаў губернатар Гродзенскай вобласці.
"МЗС працуе ў цесным кантакце з консульскімі службамі розных дзяржаў. Як толькі будуць эвакуацыйныя рэйсы або як толькі будзе зразумела лагістыка вяртання гэтых людзей, ім будзе дадзена такая магчымасць", - заявіў Каранік.
Таксама на Sputnik:
Мігрант з цяжкай кавіднай пнеўманіяй шпіталізаваны ў Гродне – Мінздароўя
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
Міжнародная арганізацыя па міграцыі ААН прывязе бежанцам гумдапамогу
Тоны кашы, ролтана і кансерваў: чым кормяць мігрантаў
Дадому ці ў Германію? Каранік распавёў, аб чым просяць мігранты
У цеснаце, ды не ў крыўдзе: мігранты наладжваюць новы побыт і будуюць планы – відэа
Лукашэнка даручыў ахоўваць мігрантаў у лагістычным цэнтры
Як зладзілі свой побыт мігранты ў лагістычным цэнтры - фота