Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мігрант з цяжкай кавіднай пнеўманіяй шпіталізаваны ў Гродне – Мінздароўя

© Sputnik / Виктор ТолочкоХуткая дапамога
Хуткая дапамога - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2021
Падпісацца
Беларускія медыкі расказалі прадстаўнікам СААЗ аб здароўі мігрантаў, а тыя паскардзіліся на польскіх сілавікоў, якія выкарыстоўвалі газ.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Паводле дадзеных на нядзелю, амаль 100 мігрантаў ужо шпіталізаваны з лагістычнага цэнтра "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, у іх ліку і з каронавірусам, паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.
Сёння ў ГЛЦ, дзе знаходзіцца каля дзвюх тысяч бежанцаў, прыбылі прадстаўнікі СААЗ. Кіруе дэлегацыяй дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям у рэгіёне Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Ракеншаўба.
"Мы возім пацыентаў у Гродна (…) Дзяцей адпраўляем у дзіцячую клінічную бальніцу, цяжарных – у перынатальны цэнтр. На сённяшні дзень павезлі каля 100 чалавек", - паведаміла Кеда дэлегацыі СААЗ, якая прыехала ў цэнтр.
Паводле яе слоў, у мігрантаў дыягнаставаны пнеўманія, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракта, траўмы, атрыманыя на мяжы.
"Частку людзей павезлі з пераахаладжэннем і прастуднымі захворваннямі, у тым ліку і пнеўманіяй. Ёсць адзін пацыент у цяжкім стане з пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам", - дадала ўрач.

Скардзілася на газ

У сваю чаргу бежанцы расказалі прадстаўнікам СААЗ, якія прыбылі ў часовы пункт размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры на мяжы, аб дзеяннях польскіх сілавікоў.
"Яны выкарыстоўвалі газ супраць нас і нашых дзяцей. Было шмат пацярпелых, практычна ніхто не мог заснуць у ноч пасля здарэння, дзеці плакалі. Раскажыце аб гэтым усяму свету", - звярнуўся адзін з мужчын да дырэктара па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям у рэгіёне Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, кіраўніка місіі Джэральда Рокеншаўба, яго цытуе БелТА.
Сёння, каб паразмаўляць з місіяй СААЗ, сабралася значная колькасць бежанцаў. Яны таксама паведамілі, што спадзяюцца на дапамогу ў адкрыцці гуманітарнага калідора ў ЕС.
Прадстаўнікі СААЗ прыбылі ў лагер мігрантаў - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
Таксама на Sputnik:
Міжнародная арганізацыя па міграцыі ААН прывязе бежанцам гумдапамогу
Польшча гатова закрыць межы з Беларуссю – Маравецкі
"Сітуацыя складаная": місія СААЗ прыбыла ў Беларусь на дапамогу мігрантам
Дадому ці ў Германію? Каранік распавёў, аб чым просяць мігранты
Расійскі Чырвоны крыж пачаў збор дапамогі бежанцам на мяжы
Міністэрства аховы здароўя: за суткі на мяжы да медыкаў звярнуліся 11 чалавек
Першы выпадак каронавіруса зафіксаваны сярод бежанцаў
Беларускія медыкі пачнуць вакцынаваць бежанцаў на мяжы
Экстраная аперацыя: беларускія дактары выратавалі жыццё бежанцу з Ірака
Сірыйскае дзіця без прытомнасці знайшлі каля мяжы - ім займаюцца медыкі
Стужка навiн
0