МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў прапанаваў стварыць праект па падтрымцы лічбавізацыі беларускіх і расійскіх медыя, аб гэтым ён сказаў падчас экспертна-медыйнага форуму ў МІА "Россия сегодня".
"Давайце ўсе разам падумаем, акуратна гавару, пакуль не ангажырую нейкімі рашэннямі, каб мы правялі ў бліжэйшы час абмеркаванне з бакамі праекта Саюзнай дзяржавы ў падтрымку лічбавізацыі медыя як у Расіі, так і ў Беларусі", - сказаў дзяржсакратар.
Паводле яго слоў, абмеркаваць лічбавізацыю можна падчас парламенцкага схода Расіі і Беларусі 2 снежня ў Мінску.
Медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў перафармаціраваць СМІ Саюзнай дзяржавы і стварыць медыяхолдынг. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД 4 лістапада.
На пасяджэнні ВДС выступіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Спікер закрануў тэму супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў медыйнай сферы.
"Думаю, што мы маглі б стварыць, як прапануюць спецыялісты, медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы", - пракаменціраваў Лукашэнка. Беларускі лідар зазначыў, што "грошы трэба не размазваць па існуючых газетах, часопісах і Тelegram-каналах".
На яго думку, на гэтыя сродкі трэба стварыць "адпаведную групу, медыяхолдынг, як модна зараз гаварыць, і расказваць аб тым, што адбываецца".
Таксама на Sputnik:
Як Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у лічбавую эпоху – відэа
Мезенцаў расказаў аб сімволіцы Саюзнай дзяржавы
Галоўчанка: падпісаны ўсе планы рэалізацыі саюзных праграм
Мішусцін: урад пачаў рэалізацыю рашэнняў Вышэйшага дзяржсавета
Саюзныя праграмы могуць рэалізаваць хутка: эксперт аб выніках Дзяржсавета