Калючая загарода Еўрасаюза

Палякі выкарыстоўвалі два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ

Супраць бежанцаў на мяжы выкарыстоўваўся таксама слёзатачывы газ і вадамёты. У газе, паводле слоў Лукашэнкі, былі ядахімікаты, якім звычайна труцяць насякомых.
Sputnik
МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Як мінімум два тыпы светлашумавых гранат выкарыстоўвалі польскія сілавікі супраць мігрантаў, якія паспрабавалі штурмаваць польскую мяжу 16 лістапада, заявіў у аўторак журналістам старшыня Дзяржкамітэта судэкспертыз Аляксей Волкаў.
Паводле яго слоў, эксперты даследавалі фрагменты светлашумавых гранат каля тыдня. Адзін тып гранат - толькі са светлашумавым эфектам, другі - са светлашумавым і хімічным эфектам.
"У выніку праведзенай экспертызы можам з упэўненасцю канстатаваць, што выкарыстоўвалася як мінімум два тыпы светлашумавых гранат", - сказаў Волкаў.

Газ і вадамёты

У мінулы аўторак, 16 лістапада, бежанцы паспрабавалі штурмаваць польскую мяжу. Яны кідалі камяні і палкі ў сілавікоў на сумежным баку. Неўзабаве польскія памежнікі і паліцэйскія адказалі слёзатачывым газам і вадамётамі. У той дзень траўмы, паводле слоў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, атрымалі расійскія, беларускія і катарскія журналісты, а таксама пагранічнікі.
Пазней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС сказаў, што ў газе польскіх сілавікоў былі ядахімікаты, якімі звычайна труцяць насякомых. "Вы туды ядахімікаты падмяшалі, пестыцыды і гербіцыды. Гэта тое, чым прусакоў труцяць і пустазельную расліннасць знішчаюць. Вось як было", – заявіў ён.

Крымінальная справа

Следчы камітэт Беларусі назваў дзеянні польскіх сілавікоў "злачынствам супраць бяспекі чалавецтва" і кваліфікаваў іх паводле артыкула 128 Крымінальнага кодэкса. Следчыя канфіскавалі і правялі экспертызы прадметаў ад боепрыпасаў, а таксама адзення, на якім засталіся сляды "рэчываў таксічнага і раздражняльнага дзеяння".
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Беларусь будзе патрабаваць ад Германіі забраць бежанцаў
СК назваў колькасць пацярпелых пасля прымянення Польшчай спецсродкаў на мяжы
СК Беларусі ўзбудзіў справу супраць польскіх сілавікоў