МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Польшча гатова паразмаўляць з Расіяй на тэму міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы, заявіў у аўторак міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау.
"Польшча гатова да перагавораў з Расійскай Федэрацыяй, аднак перамовы, якія датычацца Беларусі і польска-беларускіх адносін, беларускай будучыні павінны весціся, паводле нашага глыбокага пераканання, з беларускай апазіцыяй", - сказаў Рау ў эфіры Польскага радыё.
Ён зазначыў, што з дзеючай уладай у Беларусі можна абмяркоўваць толькі "тэхнічныя пытанні" па вырашэнні міграцыйнага крызісу.
Расія гатова да дыялогу
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія ўсяляк гатова садзейнічаць вырашэнню міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, калі ад яе нешта будзе залежыць.
Паводле яго слоў, еўрапейскія краіны самі стварылі ўмовы, каб сотні тысяч мігрантаў паехалі да іх, а зараз спрабуюць зняць з сябе адказнасць за падзеі, якія адбываюцца. Вінаваціць у гэтым Расію і Беларусь, адзначаў ён, не варта.
Міграцыйны крызіс
Некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу прыйшлі да беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Людзі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз мяжу.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі ўжыты спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычным цэнтры. Цяпер тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек. Беларускія ўлады даюць мігрантам харчаванне і адзенне, аказваюць медыцынскую дапамогу.
Таксама на Sputnik:
МЗС: эксперты Еўракамісіі ацэньваюць сітуацыю з бежанцамі на мяжы
Інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу BBC – поўная версія
Канцлер Аўстрыі: узаемадзеянне з Лукашэнкам неабходна
Польшча, Чэхія, Славакія і Венгрыя абмяркуюць "беларускіх" мігрантаў
Лукашэнка: Беларусь будзе патрабаваць ад Германіі забраць бежанцаў
Кіраўнік Еўрапейскага бюро СААЗ прыехаў у лагер "Брузгі"
Дэпутат Дзярждумы Мілонаў: Польшча бачыць у мігрантах канкурэнтаў
Францыя спадзяецца, што Пуцін умяшаецца ў сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы
Польскі прэм'ер наведае шэраг краін ЕС для абмеркавання "пагроз з усходу"