Польскі прэм'ер наведае шэраг краін ЕС для абмеркавання "пагроз з усходу"
14:52 20.11.2021 (абноўлена: 14:53 20.11.2021)
Падпісацца
Прадстаўнік урада Польшчы назваў элементамі крызісу і міграцыйны калапс на мяжы з Беларуссю, і хуткі запуск газаправода "Паўночны паток - 2".
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі запланаваў серыю візітаў у краіны Еўрасаюза для абмеркавання геапалітычнай сітуацыі і пагроз з усходняга напрамку, аб гэтым заявіў на брыфінгу прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер.
"З усходняга напрамку мы бачым як шырокія кібернетычныя дзеянні, кібератакі, так і дзеянні, якія датычацца маніпулявання цэнамі на газ і пастаўкамі газу, каб аказваць уплыў на энергетычны крызіс, на цану газу і на цэны энергіі ва ўсёй Еўропе. Апошнім часам да гэтага дадалася арганізацыя міграцыйных працэсаў, якія давялі да крызісу на польска-беларускай мяжы”, - лічыць прадстаўнік польскага кабінета міністраў.
Мюлер лічыць, што геапалітычны крызіс, які зыходзіць з усходняга кірунку, можа працягвацца месяцы, а то і гады. Ён звязаў яго з завяршэннем будаўніцтва і чаканым запускам газаправода "Паўночны паток - 2". Гэтую сітуацыю прадстаўнік прэм'ера назваў падставай для серыі візітаў у краіны ЕС і Еўропы Матэуша Маравецкага.
Заўтра турнэ пачнецца з наведвання краін Балтыі. У нядзелю пройдуць тры сустрэчы з калегамі з Літвы, Латвіі і Эстоніі. У далейшым плануюцца візіты ў іншыя дзяржавы Еўрасаюза.
Мюлер вызначыў задачу: "Прыняць прэвентыўныя меры перад тварам патэнцыйных дзеянняў, якія могуць зыходзіць з усходняга боку, так, каб мы, як Еўрапейскі саюз і Еўропа, як еўраатлантычны саюз маглі падрыхтавацца да патэнцыйнай пагрозы з усходу".
Маравецкі палохае Еўропу мігрантамі
Раней прэм'ер Польшчы заявіў, што калі зараз не ўдасца стрымаць тысячы мігрантаў, то ў хуткім часе ў Еўропу накіруюцца ўжо "сотні тысяч" і "мільёны".
"У Германіі пражывае больш за 80 мільёнаў чалавек – вы дазволілі б прыехаць яшчэ 50 мільёнам? Я мяркую, што людзі ў Германіі не былі б гэтаму рады, паколькі яны хочуць захаваць свой узровень жыцця. Яны хочуць захаваць сваю культуру", – сказаў Маравецкі.
Па словах кіраўніка польскага ўрада, зараз сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабільная, але яна становіцца ўсё больш небяспечнай. Таксама Маравецкі заявіў аб правале міграцыйнай палітыкі канцлера ФРГ Ангелы Меркель, якая зараз выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы.
"Я думаю, што палітыка пяці-шасці гадоў таму не была адэкватнай палітыкай. Яна паставіла пад пагрозу суверэнітэт многіх еўрапейскіх дзяржаў і стварыла штучны мультыкультуралізм. Гэта была небяспечная палітыка для Еўропы і для ўсяго свету", — мяркуе Маравецкі.
Таксама на Sputnik:
У цэнтр бежанцаў на мяжы з Польшчай прыехалі прадстаўнікі ААН у Беларусі
Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС: не танцую пад вашу музыку
Польшча паведаміла Мінску аб прыпыненні грузавых чыгуначных зносін у "Кузніцы"
Мінабароны фіксуе павелічэнне палётаў авіяцыі НАТА ўздоўж мяжы Беларусі
Чаму ЕС "вырашае" міграцыйны крызіс санкцыямі ў дачыненні да Беларусі - відэа
Еўрасаюз выдзеліць грошы на дапамогу мігрантам ля беларускай мяжы
Папа Рымскі назваў "вяртаннем у мінулае" будаўніцтва сцен на межах
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты