Калючая загарода Еўрасаюза

З Беларусі ўжо вывезлі амаль 1900 іракскіх бежанцаў

Іракскія авіялініі арганізавалі пяць эвакуацыйных рэйсаў, яшчэ два плануюцца на наступным тыдні.
Sputnik
МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Афіцыйна з Беларусі ў Ірак вярнуліся 1876 бежанцаў, пра гэта паведаміла авіякампанія Iraqi Airways на сваёй старонцы ў Facebook.
У гэтай лічбе могуць быць не ўлічаныя малыя дзеці, якіх не рэгістравалі. Яны правялі палёт на руках у бацькоў.
Чарговы спецрэйс з мігрантамі адбыўся ўначы 27 лістапада: з Мінска ў Ірак адправілі 418 чалавек.
Больш за 100 мігрантаў павінны былі вылецець з Мінска ў Багдад 25 лістапада. Але рэйс, запланаваны на 14.30, адмянілі. Як аказалася пасля, перанеслі на вечар. У СМІ сярод прычын называлі просьбу МЗС Ірака і невыкананне дамоўленасцей з іракскім авіяперавозчыкам па аплаце з боку ЕС.
У выніку 25, 26 і 27 лістапада па мігрантаў прыбылі чатыры самалёты рознай умяшчальнасці. Наступныя рэйсы запаніраваны на панядзелак, 29 лістапада, і аўторак, 30 лістапада, у 13:45. Праўда, у аэрапорце папярэджваюць аб магчымых зменах у раскладзе.
Першы рэйс адбыўся 18 лістапада, тады быў зарэгістраваны 431 пасажыр. Самалёты спачатку прызямляюцца ў Эрбіле (сталіцы аўтаномнай вобласці Курдыстан). А затым у галоўным горадзе Ірака - Багдадзе.

Міграцыйны крызіс

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася 8 лістапада, калі ў лесе каля пункта пропуску "Брузгі" з беларускага боку сабралася вялікая колькасць бежанцаў.
Праз тыдзень яны пакінулі стыхійны лагер і накіраваліся непасрэдна да пагранперахода, дзе частка мігрантаў паспрабавала прарвацца ў Польшчу. У адказ на камяні і палкі, польскія сілавікі прымянілі вадамёты і слёзатачывы газ.
Пасля людзей размясцілі ў лагістычным цэнтры непадалёк. У пятніцу яго наведаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што агулам у рэспубліцы можа знаходзіцца да 5 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу. І каля тысячы, паводле яго слоў, добраахвотна вярнуліся на радзіму: як эвакуацыйнымі рэйсамі, так і самі.
Бежанцы, якія знаходзяцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры, у большасці сваёй пакуль не жадаюць вяртацца на радзіму і чакаюць гуманітарнага калідора ў краіны ЕС.
Калючая загарода Еўрасаюза
Вяртанне: як мігрантаў эвакуіруюць у Ірак (фота)
Чытайце таксама:
Яшчэ некалькі самалётаў: з'яўляецца ўсё больш новых рэйсаў для мігрантаў
ДПК распавёў, дзе знайшоў сваякоў мігранткі па даручэнні Лукашэнкі
Ірак вывязе з Беларусі каля 2 тысяч сваіх грамадзян - МЗС