МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Больш за 4500 вялікагрузных аўтамабіляў стаяць у чарзе на выезд у Еўрасаюз і Польшчу з Беларусі, іх колькасць павялічваецца, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
На мінулым тыдні, у сярэднім у чэргах у Польшчу, Літву і Латвію стаялі каля 2 тысяч вялікагрузных аўтамабіляў, учора гэтая лічба падскочыла да 4 тысяч.
"Па стане на раніцу 30 лістапада ў чэргах на выезд стаяць 4560 грузавікоў", – паведамілі Sputnik у аўторак у ДПК.
Там адзначылі, што чэргі, якія чакаюць уезду ў ЕС, перад беларускімі пунктамі пропуску працягваюць расці з-за таго, сумежныя краіны не выконваюць дамоўленасці па афармленні транспарту.
"За мінулыя суткі толькі два з дзевяці еўрапейскіх пункта пропуску на мяжы з Беларуссю выканалі дамоўленасці па афармленні грузавога транспарту", - сказалі ў ДПК.
У пяці пунктах пропуску на літоўскім напрамку сабраліся амаль 2,5 тысячы грузавікоў. Цяпер у пунктах пропуску "Візды" - 230 грузавікоў, у "Катлоўцы" - 400, у "Каменным Логу" - 620, у "Беняконях" - 700, у "Прывалцы" - 500.
Як адзначылі ў ДПК, праз пункт пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку - "Каменны лог") у ЕС прайшлі ўсяго 249 фур, што ўдвая менш прапускной здольнасці гэтага пагранперахода.
На польскім напрамку працуюць на пропуск толькі два пункты пропуску з шасці, у "Бераставіцы" ў чарзе стаяць 700 фур, у "Казловічах" - 500. Пры ўездзе ў Польшчу таксама назіраецца вялікая колькасць грузавікоў, сказалі ў ДПК. Там нагадалі, што ў сувязі з закрыццём пункта "Кузніца Беластоцкая", польскі бок істотна знізіў прапускную здольнасць на ўсім напрамку.
Нягледзячы на тое, што праз латвійскія пагранпераходы за мінулыя суткі транспарт уязджаў у ЕС без затрымак, на гэтым напрамку захоўваецца вялікая колькасць фур, сказалі ў ДПК. Там удакладнілі, што па стане на раніцу аўторка, у "Грыгараўшчыне" сабраліся 450 фур, ва "Урбанах" - 460.
"У той жа час беларускі бок афармляе грузавы транспарт без затрымак, аб гэтым сведчыць адсутнасць чэрг на ўезд у Беларусь", - падкрэслілі ў ДПК.
Чытайце таксама:
Польшча пакуль не збіраецца адкрываць пункт пропуску "Кузніца"
Чэргі – катастрофа: уезду ў ЕС з Беларусі вадзіцелі фур чакаюць па 6-7 дзён
Чарга на 12 км: польскія пункты пропуску не паспяваюць афармляць фуры
ДПК Беларусі: чарга з расійскіх фур у Баброўніках - гэта віна палякаў
Лукашэнка зацікавіўся грузапатокам праз Літву і Латвію