МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Беларусь прапануе РФ сваю тэрыторыю для размяшчэння ядзерных узбраенняў, калі ядзерная зброя НАТА апынецца ў Польшчы, заявіў у аўторак у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Раней генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг паведаміў, што калі ФРГ адмовіцца ад размяшчэння ядзернай зброі, яна можа апынуцца ў іншых дзяржавах Еўропы, у тым ліку ў тых, што знаходзяцца на ўсход ад Германіі.
Паводле слоў Лукашэнкі, у яго на гэты выпадак ёсць план, якія меры ў адказ можа прыняць рэспубліка.
"Я прапаную Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь", - сказаў ён.
У адказ на ўдакладняючае пытанне, аб якіх сістэмах можа ідзе размова, ён заявіў, што гэта будзе прадметам абмеркавання.
"Мы дамовімся, якая. Тая ядзерная зброя, якая будзе найбольш эфектыўная пры такім сутыкненні. Мы ж на тэрыторыі Беларусі да гэтага гатовы. Я як руплівы, прабачце, гаспадар нічога не разбурыў. Усе "сараі" стаяць на месцы", – цытуе словы Лукашэнкі РІА Навіны.
На беларускай тэрыторыі пасля распаду СССР знаходзіліся дзесяткі зарадаў да міжкантынентальных ракет "Тополь" і звыш тысячы тактычных ядзерных боегаловак.
Пазней ядзерная зброя з рэспублікі была выведзена пасля падпісання Мінскам Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ).
Таксама на Sputnik:
Бяз'ядзерная Беларусь: 25 гадоў таму з краіны вывезлі ракеты "Тополь" – відэа
Ключавыя тэзісы Уладзіміра Пуціна пра Беларусь, санкцыі і зброю
Беларусь вітае прадаўжэнне СНУ-3
Пуцін распавёў, калі Расія можа выкарыстоўваць ядзерную зброю - відэа
НЗ з рэактарам і экспедыцыя на Кубу: гісторыя ракетнай базы пад Смаргонню