МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Знешні дзяржаўны доўг на 1 лістапада 2021 года склаў $18,3 млрд, ён скараціўся на $0,3 млрд (з улікам курсавых розніц), пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Па дадзеных ведамства, ураду і банкам Расіі вярнулі $638,8 млн, банкам Кітая - $406,9 млн, ЕФСР - $276,6, МБРР - $121,6 млн, ЕБРР і СІБ - $6,5 млн, таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША - $0,7 млн.
За 10 месяцаў бягучага года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $1 065,5 млн, у тым ліку ўрада Расіі, МБРР, Фонду міжнароднага развіцця АПЕК, Экспартна-імпартнага банка Кітая, ЕБРР і СІБ.
Унутраны дзяржаўны доўг на 1 лістапада склаў Br11 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br1,2 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 11,8%.
У студзені-кастрычніку ўлады размясцілі ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $937,5 млн і Br191 млн.
У выніку дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў Br55,3 млрд і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br2,5 млрд, або на 4,3%.
Што такое дзяржаўны доўг?
Дзяржаўны доўг утвараецца ў выніку фінансавых запазычанняў для пакрыцця дэфіцыту бюджэту. Для больш аб'ектыўнага параўнання запазычанасць часта паказваецца ў працэнтах ад валавога ўнутранага прадукта (ВУП).
У юрыспрудэнцыі паняцце трактуецца як сума даўгавых абавязацельстваў перад кампаніямі і арганізацыямі, фізічнымі асобамі, замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і іншымі суб'ектамі міжнароднага права.
Чытайце таксама:
Амаль $2 тысячы на кожнага беларуса: знешні доўг Беларусі скараціўся
Што будзе з беларускім рублём і эканомікай у 2022-м – прагноз ЕАБР
Дзярждоўг Беларусі з пачатку года скараціўся на 600 мільёнаў рублёў
Беларуская эканоміка расце дзякуючы IT
ЕАБР прагназуе двухзначную інфляцыю ў Беларусі на канец 2021 года