Арганізатары "Дакара" патлумачылі, чаму МАЗ не прыме ўдзел у гонцы

Французская кампанія, якая займаецца арганізацыяй ралі ў пустыні, знаходзіцца ў юрысдыкцыі Еўрапейскага саюза і вымушана падпарадкоўвацца рашэнням улад ЕС.
Sputnik
МІНСК, 1 сне – Sputnik. Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" не можа прыняць удзел у міжнароднай гонцы "Дакар-2022", таму што супраць беларускага завода МАЗ уведзены міжнародныя санкцыі, паведамілі ў прэс-службе арганізатара ралі-марафону кампаніі A.S.O.
Раней 29 лістапада стала вядома, што завадскія каманды Мінскага аўтамабільнага завода зніклі са стартавай заяўкі на ўдзел у ралі.

"З прычыны мер, прынятых Еўрапейскім саюзам і закранаючых розныя беларускія юрыдычныя асобы, у тым ліку аўтавытворцы МАЗ, французскія ўлады праінфармавалі арганізатараў "Дакара", што для МАЗ юрыдычна немагчыма прыняць удзел у гонцы 2022 года", – прыводзіць "Чэмпіянат" паведамленне арганізатараў гонкі.

У прэс-службе французскай кампаніі адзначылі, што былі вымушаны паведаміць аб гэтым рашэнні кіраўніцтву Мінскага аўтамабільнага завода.

Чаму "Дакар" і МАЗ разышліся

"Дакар-2022" пройдзе з 2 па 14 студзеня ў Саудаўскай Аравіі, пралог гонкі стартуе 1 студзеня. Арганізатары на гэты раз паабяцалі ўдзельнікам новыя маршруты і больш пясчаных спецучасткаў. Агульная працягласць гонкі складзе 8375 кіламетраў, з якіх 4258 кіламетраў заяўлена на спецучасткі.
У ліпені гэтага года Еўрасаюз увёў чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, у спіску рэстрыкцый, акрамя шэрага беларускіх дзяржчыноўнікаў і бізнесменаў, былі і некалькі прадпрыемстваў, сярод якіх значыўся і МАЗ. Пазней завод падаў іск да Савета Еўрасаюза, аргументуючы гэта тым, што дзеянні ЕС не маюць ніякай падставы.
"МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў "Дакары" з 2012 года і ў апошнія гады пастаянна змагаецца за прызавыя месцы. Лепшыя вынікі каманды - гэта "серабро" (2018) і "бронза" (2020) яе лідара Сяргея Вязовіча.
У гэтым годзе "чырвоныя зубры" цалкам перайшлі на грузавікі новай генерацыі і заяўлялі аб планах выступаць у "Дакары-2022" на трох каміёнах капотнай кампаноўкі, якія добра зарэкамендавалі сябе ў мінулых гонках.
Поўная нечаканасць: Вязовіч аб сітуацыі з "МАЗ-СПОРТаўта" і "Дакарам"
Таксама на Sputnik:
Прагрэс ідзе, далей - толькі перамога: Вязовіч пракаменціраваў "Дакар-2021"
Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"
Сяргей Вязовіч на "капотніку" выйграў бронзу "Дакара"
Вязовіч распавёў Галоўчанку, як збіраюць гоначныя МАЗы - відэа
Мара - гэта вяршыня пастамента: Вязовіч пра свой вынік на "Дакары"