МІНСК, 5 сне – Sputnik. Справу расіянкі Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд, паведамляе Sputnik са спасылкай на ўласныя крыніцы.
"Папярэдняе следства ўжо паходзіць да завяршэння", – паведамілі Sputnik крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання крымінальнай справы.
Па іх словах, у самым пачатку наступнага года справа можа быць ужо ў судзе.
Як раней паведамлялася, расіянцы прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса – распальванне сацыяльнай варожасці, максімальны тэрмін па якой – да 12 гадоў пазбаўлення волі. Але з улікам таго, што яна заключыла са следствам дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве, суд, калі прызнае вінаватай, не можа прызначыць больш за палову гэтага тэрміну. Такім чынам, Сафіі Сапегі пагражае не больш за 6 гадоў.
Хто такая Сафія Сапега?
Сафія Сапега – грамадзянка Расійскай Федэрацыі, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Вільнюсе. Яна разам з экс-рэдактарам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам была сярод пасажыраў самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня. Пасля атрыманага паведамлення аб мініраванні самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Мінску, дзе студэнтка і была затрымана.
Першапачаткова знаходзілася ў СІЗА КДБ, але пазней ёй змянілі меру стрымання, і з канца чэрвеня яна пад дамашнім арыштам. Паведамлялася, што яна знаходзілася пад дамашнім арыштам у доме пад Мінскам разам з Раманам Пратасевічам. Потым у сярэдзіне восені ў адкрытых інтэрнэт-крыніцах з'явілася інфармацыя са спасылкай на яе айчыма Сяргея Дудзіча, што яны з Раманам ужо не разам і Сафію перавялі ў іншы горад пад дамашні арышт.
Чытайце таксама:
Пратасевіч прызнаўся, што жыве ў доме пад Мінскам з Сафіяй Сапегай
Тры адвакаты і магчымасць памілавання: пасол РФ распавёў пра справу Сапегі
Мінск перадаў Маскве інфармацыю аб затрыманай расіянцы Сапеге - Лаўроў
Бацька Сафіі Сапегі просіць Лукашэнку памілаваць дачку
СК Беларусі распавёў у чым абвінавачваюць расіянку Сапегу