МІНСК, 11 сне ― Sputnik. У Беларусі ўведзена часовая забарона на вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты, адпаведная пастанова Савета міністраў нумар 709 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў суботу.
Вываз гэтай катэгорыі тавараў пакуль часова забаронены незалежна ад краіны паходжання як за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, так і ў дзяржавы - члены ЕАЭС, удакладняецца ў дакуменце.
Пастанова ўступае ў сілу з яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.
Пры гэтым ёсць шэраг выключэнняў, у прыватнасці, забарона на экспарт не датычыцца гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам або тавараў у рамках міжнародных транзітных перавозак.
Раней у Беларусі ўжо ўводзілася часовая забарона на вываз пшанічнай мукі і грэчкі, яна пачала дзейнічаць у ліпені, абмежаванні на экспарт таксама былі ўведзены на 3 месяцы.
Харчовае эмбарга ў адказ на санкцыі
На адыходзячым тыдні стала вядома аб увядзенні ў Беларусі забароны на ўвоз шэрагу тавараў з заходніх краін, якія прымяняюць незаконныя антыбеларускія санкцыі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай беларускага Саўміна ад 6 снежня 2021 года нумар 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў".
Згодна з дакументам харчовае эмбарга пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 студзеня 2022 года, пры гэтым унутраны рынак будзе забяспечаны харчаваннем, а прадпрыемствы рэспублікі - сыравінай, заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.
Чытайце таксама:
ЕС назваў контрсанкцыі Мінска непразрыстымі і незразумелымі
Мінсельгасхарч аб эмбарга: Беларусь будзе забяспечана харчаваннем
Мінск уводзіць харчовае эмбарга на тавары з краін Захаду