МІНСК, 14 сне – Sputnik. Канцлер Аўстрыі Карл Нехамер заклікаў не ціснуць на "Паўночны паток - 2" з-за сітуацыі на Украіне, паколькі гэты праект з'яўляецца еўрапейскім.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю нямецкай газеце Welt, растлумачыўшы, што "Паўночны паток - 2" адпавядае інтарэсам не толькі Расіі, ад яго атрымаюць выгаду і Германія, і Аўстрыя.
"Гэтым самым ЕС можа толькі нашкодзіць самому сабе", – заявіў Нехамер.
Акрамя таго, на думку аўстрыйскага канцлера, любое парушэнне міжнароднага права павінна мець свае наступствы.
"Таму трэба захаваць інтарэсы Украіны як транзіцёра", - дадаў ён.
Аўстрыя чакае запуску
Адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе аўстрыйскі ўрад падтрымліваць праект, Нехамер сказаў: "Так, безумоўна".
"Я чакаю, што "Паўночны паток - 2" хутка зможа быць запушчаны, як і планавалася", - дадаў ён.
Аўстрыйскі канцлер таксама зазначыў, што краіны ЕС робяць вялікую стаўку на аднаўляльныя крыніцы энергіі. Аднак адмовіцца ад нафты і газу краіны папросту не могуць, ва ўсякім разе - пакуль.
А таму для Аўстрыі таксама важна, каб энергазабеспячэнне краін ЕС адбывалася праз розныя газаправоды, мяркуе ён.
"Гэта датычыцца і Аўстрыі. "Паўночны паток - 2" - гэта важны праект, які дае Еўрапейскаму саюзу бяспеку паставак у пытанні энергіі", - падкрэсліў канцлер.
Адзначым, што ў суседняй Германіі заявілі, што газаправод "Паўночны паток - 2" пакуль не можа быць дапушчаны для эксплуатацыі, бо ён нібыта не адпавядае нормам еўрапейскага энергетычнага заканадаўства. Федэральнае сеткавае агенцтва прыпыніла сертыфікацыю трубаправода.
Праект "Паўночны паток - 2"
"Паўночны паток - 2" - магістральны газаправод, які пракладзены з Расіі ў Германію праз Балтыйскае мора. Даўжыня адной толькі ніткі складае 1 234 кіламетры. Гэта фактычна павялічаны газаправод "Паўночны паток".
Трубаправод праходзіць праз тэрытарыяльныя воды пяці краін: Германіі, Даніі, Расіі, Фінляндыі і Швецыі.
Будаўніцтва газаправода поўнасцю завяршылася 10 верасня 2021 года. Для запуску неабходна атрымаць рэгістрацыю незалежнага транспартнага аператара. Такая рэгістрацыя патрэбна, каб праект адпавядаў нормам Газавай дырэктывы ЕС.
Расійскі бок неаднаразова падкрэсліваў, што "Паўночны паток - 2" - выключна камерцыйны праект, які не мае мэты змяніць палітыку ў еўрапейскім рэгіёне. У Крамлі заяўляюць, што ўлады РФ ніколі не выкарыстоўвалі энергарэсурсы ў якасці інструмента ціску.
Таксама на Sputnik:
Пуцін пракаменціраваў "інсінуацыі" з нагоды "Паўночнага патоку - 2"
"Пудраць мазгі": як "зялёныя" зменяць стаўленне Германіі да Расіі і Украіны
Газпром абвясціў аб завяршэнні будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2"
Укладка "Паўночнага патоку - 2" завершана
Масква плануе запусціць "Паўночны паток - 2" да канца года
Пуцін і Меркель абмеркавалі Мінскія пагадненні і "газавае пытанне"
"Лухта несусветная": дэпутат ФРГ аб умове Кіева па "Паўночным патоку - 2"