МІНСК, 15 сне – Sputnik. Папярэдняе следства па справе расіянкі Сафіі Сапегі завершана, пра гэта Sputnik паведаміў яе айчым Сяргей Дудзіч.
"Папярэдняе следства па справе завершана, Сафія і адвакаты пачалі знаёміцца са справай", - распавёў Дудзіч.
Паводле яго слоў, азнаямленне з матэрыяламі справы пачалі ў мінулы аўторак. Дудзіч удакладніў, што Сафія па-ранейшаму знаходзіцца пад дамашнім арыштам у Лідзе.
Адвакаты абвінавачанай не паведамляюць аб ходзе папярэдняга следства, спасылаючыся на падпіску аб невыдаванні.
На мінулым тыдні кіраўнік СК Беларусі Дзмітрый Гара паведамляў, што расіянцы прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, сярод якіх распальванне сацыяльнай варожасці, злачынства супраць інфармацыйнай бяспекі, правіл абыходжання з асабістымі дадзенымі, пагрозы ў адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Затрыманне Сафіі Сапегі
Расіянка Сапега ляцела з апазіцыянерам Раманам Пратасевічам рэйсам Ryanair з Афінаў у Вільнюс 23 траўня. Борт экстрана сеў у мінскім аэрапорце з-за паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
Пры праверцы дакументаў у мінскім аэрапорце Пратасевіча і Сапегу затрымалі. У адносінах да яго таксама распачата крымінальная справа па шэрагу артыкулаў, у тым ліку за арганізацыю масавых беспарадкаў. Першапачаткова да Сапегі і Пратасевіча была прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, іх змясцілі ў СІЗА КДБ, потым адпусцілі пад дамашні арышт.
Санкцыя артыкула, паводле якога ў дачыненні да Сапегі ўзбуджана крымінальная справа, прадугледжвае тэрмін да 12 гадоў пазбаўлення волі, але яна пайшла на супрацоўніцтва са следствам і ёй не можа быць прызначаны тэрмін больш за палову.
Чытайце таксама:
Баіцца суда і псіхалагічна раздушана: айчым Сапегі аб стане Сафіі
Масква разлічвае на вызваленне затрыманай у Беларусі Сафіі Сапегі
Дыпламаты РФ наведалі затрыманых у Беларусі расіян
Пратасевіч прызнаўся, што жыве ў доме пад Мінскам з Сафіяй Сапегай
СК патлумачыў, чаму Сапегу і Пратасевіча адправілі пад хатні арышт
Тры адвакаты і магчымасць памілавання: пасол РФ распавёў пра справу Сапегі
Бацька Сафіі Сапегі просіць Лукашэнку памілаваць дачку