МІНСК, 16 сне - Sputnik. Беларусь запытае ў Расіі яшчэ адзін крэдыт, каб мець магчымасць пагасіць дзярждоўг, перадае БелТА.
"Агульная сума запытаных сродкаў - $3,5 млрд, што дазволіць кампенсаваць выпадаючыя еўрапейскія грошы па рэфінансаванні доўгу", - распавёў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў.
Паводле яго слоў, самыя адчувальныя наступствы ад пятага пакета санкцый ЗША - меры супраць беларускага дзярждоўгу. Гэта прамая рызыка магчымасці яго рэфінансавання, у тым ліку - за кошт унутраных валютных дзяржзапазычанняў.
У наступным годзе Беларусі неабходна пагасіць 3,3 млрд даляраў, у 2023 - 4,7 млрд знешніх даўгоў, уключаючы абслугоўванне.
Паводле яго слоў, на гэты момант у прапрацоўцы заключэнне новага пагаднення з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця з выдзяленнем расійскага дзяржаўнага фінансавага крэдыту.
Санкцыі супраць Беларусі
2 снежня разам з пятым пакетам ЕС былі ўведзены і санкцыі ЗША. Новыя антыбеларускія меры ад штатаў закранулі 20 асоб, 12 арганізацый і тры паветраныя судны.
Акрамя таго, ЗША увялі санкцыі супраць дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў Мінска, паведаміў амерыканскі мінфін.
Ведамства забараніла амерыканскім грамадзянам аперацыі з "новымі даўгавымі абавязацельствамі, эмітаванымі на тэрмін больш за 90 дзён 2 снежня 2021 года або пазней міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь або Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь".
Міністэрства фінансаў таксама забараніла абарачэнне гэтых папер на тэрыторыі ЗША. Пры гэтым там удакладнілі, што іншае ўзаемадзеянне з абедзвюма структурамі дазволена.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: санкцыі санкцыямі, а нам трэба жыць і выстаяць
Лукашэнка адобрыў увядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый
З-за санкцыйных войнаў тавары могуць падаражэць да 40%