Лукашэнка: санкцыі санкцыямі, а нам трэба жыць і выстаяць

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 15.12.2021
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі таксама назваў сваёй задачай уберагчы дзяржаву і народ ад вайны ва ўмовах пастаяннага нагнятання сітуацыі ў свеце.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Беларуская дзяржава павінна шукаць розныя шляхі пераадолення санкцый калектыўнага Захаду, а задача прэзідэнта - зберагчы краіну і народ ад вайны.
Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці падчас рабочай паездкі па рэгіёнах.

Шукаць шляхі выжывання

"Той, хто з гэтым (ва ўмовах санкцый - Sputnik) працуе, спакойна знайшлі шляхі і працуюць. Так, будуць нюансы, будуць і праблемы. Але трэба варушыцца. Мы павінны выстаяць", - сказаў кіраўнік дзяржавы звяртаючыся да прысутных.
Паводле яго слоў, ва ўмовах санкцый калектыўнага Захаду трэба шукаць шляхі выжывання, і не проста выжывання, а руху наперад у гэтай сітуацыі.
"Гэта маё жорсткае патрабаванне да вас. Таму вычляняйце тыя пытанні, якія балючыя для нас на Віцебшчыне, і вырашайце. Не будзеце вырашаць - да мяне і ва ўрад не хадзіце, мы вас больш падтрымліваць не будзем", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён нагадаў, што самаму паўночнаму рэгіёну краіны заўсёды выдзялялася фінансаванне ў вялікіх аб'ёмах.
"Таму што тыя вялізныя рэсурсы, якія па маім рашэнні былі накіраваны ў Віцебскую вобласць, пачынаючы ад вёскі і заканчваючы НПЗ і іншымі, такіх рэсурсаў я не накіроўваў ні ў адну вобласць. І я чакаю ад вас аддачы, як бы ні было цяжка", - сказаў Лукашэнка.
"Апраўданні не прымаюцца. Санкцыі санкцыямі, а нам трэба жыць і быць акуратнымі", - сказаў прэзідэнт.

Зберагчы народ ад вайны

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў свеце адбываецца пастаяннае нагнятанне сітуацыі.
"Міма нас ні адна вайна не праходзіла. Таму мая задача - зберагчы дзяржаву і народ ад вайны. Таму я ад вас патрабую маналіта і згуртаванасці", - падкрэсліў Лукашэнка.
Звяртаючыся да новага старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, Лукашэнка звярнуў увагу і на пытанні тэрытарыяльнай абароны: "Я не хачу, каб наш народ у чарговы раз апынуўся на лініі залому і, не дай божа, у цэнтры нейкай вайнушкі. А каб мы не апынуліся там, мы павінны быць да гэтага гатовы".
Прэзідэнт даручыў удзяліць гэтаму пытанню ўвагу, пачынаючы ад персанальнага складу і заканчваючы складаннем адпаведных планаў і матэрыяльным забеспячэннем. "Паглядзіце тыя аб'екты, якія вам давядзецца абараняць у выпадку чаго на месцах. Ва ўсім разбярыцеся", - сказаў ён.
Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам Віцебскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 15.12.2021
Лукашэнка аб рамонце Віцебскай бальніцы: хоць з шапкай хадзіце, але зрабіце
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка даручыў разабрацца з заробкамі ў сферы культуры на Віцебшчыне
Лукашэнка распавёў, што трэба рабіць, "калі мы хочам перамен" – відэа
Кадры: Лукашэнка прызначыў двух новых губернатараў
Лукашэнка адобрыў увядзенне крымінальнай адказнасці за заклікі да санкцый
Лукашэнка распавёў, колькі ў Беларусі сапернікаў улады
Стужка навiн
0