МІНСК, 16 сне - Sputnik. Беларускія ўлады прынялі рашэнне скараціць колькасць катэгорый тавараў, цэны на якія рэгулююцца дзяржавай, але ФПБ будзе па-ранейшаму кантраляваць цэны, аб гэтым заявіў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзімір Пазнякоў.
Як вынікае з тэлесюжэту навін у эфіры АНТ, у 100-ю пастанову ўрада па стрымліванні цэн на сацыяльна значныя тавары ўнесены змяненні - з гэтага пераліку выключана амаль 50 працэнтаў пазіцый.
Раней у спісе было амаль 60 найменняў, а зараз - менш за 30.
На што адпусцілі цэны
Зняты абмежаванні на прадукты так званай першай неабходнасці - некаторыя крупы, гародніну, каўбасы, рыбу.
"З сённяшняга дня мы бяром на асаблівы кантроль тыя групы тавараў, па якіх зняты абмежаванні" - заявіў Пазнякоў на сумесным пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы сумесна з КДК.
Па ягоных словах, пасля таго як кошты апусцілі, яны могуць узляцець - тым больш перад святамі, у прыватнасці, Новым годам, таму КДК І ФПБ будзе арганізоўваць рэйды па крамах.
"МАРГ прыняў рашэнне, што мы будзем праводзіць сумесныя рэйды ў складзе рабочых груп, маніторыць гэтыя таварныя пазіцыі для таго, каб не дапусціць неабгрунтаваны спекулятыўны рост цэн", - сказаў намеснік старшыні ФПБ.
Пра тое, што цэны на некаторыя сацыяльна значныя прадукты растуць, асабліва ў сталіцы, адзначыла і загадчык аддзела сацпартнёрства і працоўных адносін Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Алеся Арцюшына.
"З месяца ў месяц прадукты пачынаюць паволі расці", – сказала яна.
Па словах Арцюшынай, асабліва адбівалася гэта ў адыходзячым годзе на сельскагаспадарчай прадукцыі, таксама пачаўся рост цэнт на некаторыя віды круп.
У ФПБ таксама паведамілі, што ў лістападзе цэны на малочныя прадукты, масла, муку, рыбу, цукар і яйкі засталіся практычна на тым жа ўзроўні.
Раней эканамічны аналітык Аляксандр Казлоў выказаў меркаванне, што з-за санкцыйных войнаў тавары могуць падаражэць да 40 працэнтаў.
Чытайце таксама:
Інфляцыя замарудзілася: у Беларусі знізіўся рост цэн на прадукты
Агародніна стала даражэйшай, садавіна - таннейшай. Як змяніліся кошты ў лістападзе?
Беларускі прэм'ер ацаніў стан эканомікі краіны