Егіпет абнавіў правілы ўезду ў краіну для турыстаў: што трэба ведаць беларусам

Асноўныя новаўвядзенні пры ўездзе ў Егіпет тычацца ПЦР-тэстаў для дзяцей, а таксама замежных турыстаў, якія не прайшлі вакцынацыю ад каронавіруса.
Sputnik
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Егіпта скарэкціравала правілы ўезду ў краіну для замежных турыстаў.
Новыя правілы ўезду турыстаў у Егіпет датычацца пераважна юных падарожнікаў, паводле інфармацыі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый, дзецям да 12 гадоў зараз няма неабходнасці прадстаўляць на ўездзе ў краіну адмоўны вынік ПЦР-тэста на COVID-19. Гэтае новаўвядзенне актуальна напярэдадні зімовых канікул у школах.
Замежныя грамадзяне пры ўездзе ў Егіпет павінны паказваць у аэрапорце адзін з трох варыянтаў дакументаў:
сертыфікат аб поўнай вакцынацыі ад каронавіруса, у такім выпадку ўезд магчымы праз 14 дзён пасля атрымання другой дозы вакцыны;
або ПЦР-тэст з QR-кодам, зроблены не раней чым за 72 гадзіны да прыбыцця ў Егіпет;
або тэст на антыген, зроблены не раней як за 24 гадзіны да прыбыцця ў краіну.
Тэрміны тэстаў адлічваюцца ад часу забору біяматэрыялу ў лабараторыі, нагадалі ў Міністэрстве аховы здароўя. Акрамя таго, усе гэтыя дакументы неабходна аформіць на англійскай ці арабскай мове. Даведкі, напісаныя ад рукі, прымацца не будуць.
У Міністэрстве аховы здароўя Егіпта таксама акцэнтавалі ўвагу на тым, што копія даведкі з ПЦР-тэстам здаецца ў аэрапорце, яна патрабуецца ўсім непрышчэпленым пасажырам ва ўзросце ад 12 гадоў. Акрамя таго, усім прыбываючым у Егіпет трэба будзе запоўніць форму медыцынскай дэкларацыі (Health Declaration Form) на борце самалёта.

Амікрон зараз і ў Егіпце

Першыя тры выпадкі заражэння штамам COVID-19 "амікрон" выяўлены ў Егіпце, паведаміла ў суботу Міністэрства аховы здароўя краіны на сваёй старонцы ў Facebook.
"Вынікі тэста на секвеніраванне геному паказалі наяўнасць трох станоўчых выпадкаў штама "амікрон", - паведамілі ў егіпецкім Міністэрстве аховы здароўя.
Усе трое пацыентаў былі ізаляваны, у дваіх захварэлых няма якіх-небудзь сімптомаў, трэці пераносіць вірус у лёгкай форме, удакладнілі ў ведамстве.
Два новыя турыстычныя гарады збіраюцца адкрыць у Егіпце
Чытайце таксама:
Турфірмы распавялі падрабязнасці пра "прышчэпачныя" туры для беларусаў
ПЦР-тэсты для тых, хто з'язджае на адпачынак праз тураператараў, стануць бясплатнымі
Ізраіль зноў пачынае прымаць турыстычныя групы