МІНСК, 20 сне – Sputnik. Міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Каранкевіч расказаў, калі пачне працаваць адзіны рынак электраэнергіі Беларусі і Расіі.
Стварэнне адзінага рынку электраэнергіі дзвюх краін прадугледжана адной з 28 саюзных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы, дэкрэт аб якіх быў падпісаны прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.
"Прадугледжаны пачатак працы гэтага рынку з 1 студзеня 2024 года ў рэжыме ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных суб'ектаў гаспадарання", – заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак Каранкевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Міністр дадаў, што яшчэ праз тры гады – у 2027 годзе – плануецца больш глыбокая інтэграцыя. Яна дазволіць як спажыўцам, так і вытворцам дзвюх краін удзельнічаць на энергарынку на роўных умовах.
Фарміраванне адзінага рынку
У пачатку снежня гэтага года ў Мінску прайшла сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча з міністрам энергетыкі Расіі Мікалаем Шульгіновым. Перагаворы прайшлі з удзелам пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі.
На сустрэчы абмяркоўвалася двухбаковае супрацоўніцтва ў рамках саюзнай праграмы па стварэнні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі, разгледзелі ключавыя моманты праекта дагавора аб фарміраванні агульнага рынку электраэнергіі.
Чытайце таксама:
Мінэнерга Беларусі і РФ узгаднілі планы па агульных рынках газу і электраэнергіі
Саюзная праграма па адзіным рынку электраэнергіі гатова - Мінэнерга
Саюзная праграма па стварэнні адзінага рынку газу гатова - віцэ-прэм'ер