МІНСК, 21 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла вакцынацыю дзяцей ад 12 да 17 гадоў супраць каронавіруса, паведамілі ў ведамстве.
Прышчэпку зробяць толькі з пісьмовай згоды бацькоў ці законных прадстаўнікоў. Пры гэтым з моманту перанесенай інфекцыі COVID-19 павінна прайсці не менш за шэсць месяцаў, таксама важнай умовай з'яўляецца адсутнасць супрацьпаказанняў.
Вакцынаваць дзяцей Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе кітайскім прэпаратам Verо Cell ("Сінафарм"). Згодна з планам, прышчэпку можна будзе зрабіць ужо з 27 снежня.
Вакцынацыя ў Беларусі
Вакцынаваць супраць каронавіруса ў Беларусі пачалі ў канцы 2020 года, спачатку прышчэпкі зрабілі людзям з зоны рызыкі, у першую чаргу – медыкам. Да сённяшняга дня больш за 4,28 млн чалавек атрымалі адну дозу вакцыны, а больш за 3,29 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.
У чацвер, 16 снежня, Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала дазвол на ўвоз і прымяненне расійскага прэпарату ад каронавіруса "КовиВак". У краіну паступіла 300 тысяч доз, а ў некаторых паліклініках ужо пачалася вакцынацыя.
Такім чынам, зараз беларусы могуць выбраць сабе прышчэпку з чатырох прэпаратаў: расійскія "КовиВак", "Спутник V" і "Спутник Лайт", кітайскі Vero Cell ("Сінафарм"). Прышчапіцца можна не толькі ва ўстановах аховы здароўя: пункты вакцынацыі працуюць у гандлёвых цэнтрах, на рынках, некаторых прадпрыемствах, станцыях метро. Карта пунктаў вакцынацыі ў Мінску - тут.
Чытайце таксама:
У Расіі зарэгістравана вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"
Больш за 40% беларусаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса
Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць "амікрона" ацанілі ў РФПІ
Кожнаму другому: падлічана, колькі ў свеце зроблена прышчэпак ад COVID-19
У праваслаўных храмах Мінска свяшчэннікі будуць заклікаць да вакцынацыі