Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расія робіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян у Беларусі – Пяскоў

У Беларусі пад следствам і судом знаходзяцца некалькі расійскіх грамадзян. Па словах прадстаўніка Крамля, Расія знаходзіцца ў пастаянным дыялогу з Саюзнай дзяржавай у гэтым пытанні.
Sputnik
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Сітуацыя з судовым пераследам расіян у Беларусі выклікае занепакоенасць, Масква робіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян, заявіў у аўторак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Ён адзначыў, што лёсам любога грамадзяніна Расіі, які пераследуецца за мяжой, займаецца расійскі бок праз замежнае прадстаўніцтва.
"Усё, што можна, робіцца для абароны нашых грамадзян", – удакладніў Пяскоў.
Што датычыцца тых расіян, якія знаходзяцца пад судом або следствам у Беларусі, прадстаўнік Крамля растлумачыў, што ў гэтым пытанні Расія знаходзіцца ў пастаянным дыялогу з беларускім бокам.
"Ён (гэты дыялог) мае рэгулярны працоўны характар", - дадаў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы.

Затрыманыя ў Беларусі расіяне

Студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс) расіянка Сафія Сапега была затрымана ў Беларусі ў траўні гэтага года пры праверцы дакументаў у мінскім аэрапорце. Яна ляцела з апазіцыянерам Раманам Пратасевічам рэйсам Ryanair з Афінаў у Вільнюс, які экстрана сеў у Мінску.
У алносінах да Сапегі ўзбудзілі крымінальную справу па сямі артыкулах, у тым ліку за арганізацыю масавых беспарадкаў. Першапачаткова расіянку размясцілі ў СІЗА КДБ, потым адпусцілі пад дамашні арышт. Яе справу ўжо перадалі пракурору.
У аўторак, 21 снежня, стала вядома, што Сапега напісала прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Таксама ў Мінску 20 снежня пачалі судзіць па "пратэстных" артыкулах яшчэ аднаго расіяніна - Ягора Дуднікава. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КК РБ. Максімальны тэрмін, які пагражае па адной з іх - да 12 гадоў пазбаўлення волі. Паведамлялася, што ён напісаў яўку з пакаяннем і супрацоўнічае са следствам.
Рэкорд па колькасці крымінальных артыкулаў: СК перадаў справу расіянкі Сапегі пракурору
Чытайце таксама:
Расследаванне справы расіянкі Сафіі Сапегі завершана
За зачыненымі дзвярыма: у Мінску пачалі судзіць расіяніна Дуднікава
Баіцца суда і псіхалагічна раздушана: айчым Сапегі аб стане Сафіі
Пазбаўлены ліцэнзіі Антон Гашынскі атрымаў статус адваката ў Расіі
Справу расіянкі Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд