Расіянам дазволілі не мяняць вадзіцельскія пасведчанні на беларускія

Іншаземцы, якія атрымалі беларускае грамадзянства або від на жыхарства ў краіне, а таксама бежанцы павінны будуць атрымаць нацыянальнае вадзіцельскае пасведчанне для кіравання машынай.
Sputnik
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Новая рэдакцыя закона "Аб дарожным руху" была апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале Беларусі.
Пасведчанні кіроўцы ў рэспубліцы выдаюцца тэрмінам на 10 гадоў, пры гэтым дакументы аформленыя да 1 лютага 2011 года, будуць сапраўдныя да названага ў іх тэрміну.
Згодна з новымі правіламі "замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць сапраўднае вадзіцельскае пасведчанне, выдадзенае замежнай дзяржавай, лічацца не маючымі права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля заканчэння 90 дзён з даты выдачы такім асобам пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь".
Гэтыя новаўвядзенні ў законе "Аб дарожным руху" не датычацца грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія маюць расійскае нацыянальнае вадзіцельскае пасведчанне.
Акрамя таго, дакумент дакладна вызначае ўладныя паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у гэтай сферы, актуалізуе парадак праходжання медыцынскага агляду для доступу да дарожнага руху.
Таксама навацыі ў законе закранулі і ўдакладненне катэгорый транспарту з улікам пашырэння лінейкі электратранспарту, у тым ліку, у сельскагаспадарчай галіне.
Нагадаем, што ў Беларусі зараз можна ездзіць з пратэрмінаванымі правамі – адпаведны ўказ №454 падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, прадаўжаецца і тэрмін дзеяння медыцынскай даведкі вадзіцеля.
Расійскі аўтапрам заваёўвае рынак Беларусі
Чытайце таксама:
Колькі беларусаў ужо аплацілі транспартны падатак, падлічылі ў МПЗ
Аматарам высокага актана прысвячаецца: у Беларусі з'явілася новае паліва
Белстат назваў самыя папулярныя аўтамабілі ў беларусаў
Тэхагляд на канапе: беларусы цяпер могуць дыстанцыйна прайсці ТА
Аматараў электрасамакатаў і монаколаў прыраўняюць да пешаходаў