Да гэтага "Піранні" былі заўважаны на буйных беларускіх вадаёмах: Заслаўскім і Вілейскім вадасховішчах, возеры Нарач. У навагоднюю ноч рэдкі "звер" зойдзе ў Свіслач і будзе знаходзіцца ў месцы масавых гулянняў, расказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Дзе мінчане будуць сустракаць навагоднюю ноч?
Цэнтральная канцэртная пляцоўка ў сталіцы ў навагоднюю ноч будзе разгорнута каля Палаца спорту, расказаў дырэктар дзяржаўнай установы "Мінскканцэрт" Павел Дварэцкі.
"Гэта будуць канцэртныя праграмы 25 снежня і непасрэдна ў навагоднюю ноч. Урачыстая праграма пачнецца ў палове першага ночы і працягнецца да чатырох гадзін раніцы", - распавёў Дварэцкі.
Плануецца, што на галоўную народную ёлку краіны прыйдуць тысячы мінчан і гасцей сталіцы. З маляўнічай набярэжнай адкрываецца від на Свіслач і Траецкае прадмесце. На выпадак, калі адпачываючыя вырашаць прагуляцца па лёдзе, у месцы масавых гулянняў будуць дзяжурыць ратавальнікі ТВВОД.
Прэс-канферэнцыя ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь
© Sputnik
"Будзе перадыслацыравана аэралодка "Пірання" з ратавальнікамі, і мы гатовы забяспечыць бяспеку ў навагоднюю ноч", - расказаў супрацоўнік Мінскай арганізацыі ТВВОД Дзмітрый Храпкоў.
Хуткая "Пірання"
Аэралодка "Пірання" выраблена ў Расіі. На борце судна на паветранай падушцы могуць адначасова знаходзіцца два ратавальнікі з рыштункам. Падысці да тапельца можна на максімальна блізкую адлегласць па тонкім лёдзе.
Прэс-канферэнцыя ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь
© Sputnik
"Раней мы беглі з лесвіцамі па лёдзе, каб выратаваць людзей. Сучасныя лодкі "Піранні" развіваюць хуткасць на лёдзе да 130 км/г. Асноўны крытэрый пры выратаванні людзей – час. На сённяшні дзень "Піранні" – найбольш эфектыўны сродак для выратавання з лёду", - распавёў старшыня рэспубліканскага ТВВОД Анвар Ігамбердыеў.
Спікер адзначыў, што беларускі ТВВОД мае ў сваім распараджэнні восем "Піранняў". Разглядаецца пытанне аб павелічэнні парку аэралодак.
Таксама на Sputnik:
Ёлачныя кірмашы адкрыліся ў Мінску: поўны спісак, дзе можна купіць ёлку
БЧ прызначыла 16 дадатковых цягнікоў на навагоднія святы
Глінтвейн і гарачы шакалад: у Беларусі адкрываюцца навагоднія кірмашы