МІНСК, 24 сне – Sputnik. Польскія ўлады не выключаюць будаўніцтва ахоўнай загароды, якую яны зараз устанаўліваюць на мяжы з Беларуссю, і на ўкраінскім кардоне, заявіў кіраўнік кіруючай партыі Польшчы, віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі.
"Не выключаю таго, што загарода на мяжы з Беларуссю, якая будуецца, можа быць узмоцнена, працягнута на мяжу з Украінай", - заявіў Качыньскі ў інтэрв'ю выданню Gazeta Polska Codziennie.
Ён дадаў, што такі варыянт разглядаецца, паколькі пагранічны крызіс працягваецца. І не выключыў, што найбліжэйшыя гады на мяжы будуць вельмі напружаныя.
Калючая агароджа Еўрасаюза
На фоне міграцыйнага крызісу Польшча прыняла закон аб будаўніцтве на мяжы з Беларуссю капітальнай загароды. Зараз там устаноўлены часовы плот з калючага дроту.
Польшча плануе пабудаваць агароджу даўжынёй 180 кіламетраў і вышынёй 5 метраў. Канструкцыю аснасцяць камерамі начнога бачання, датчыкамі руху, камерамі дзённага бачання.
40 тысяч бежанцаў за год
Польская пагранслужба падлічыла, колькі мігрантаў спрабавала патрапіць з Беларусі ў краіну за 2021 год. Па яе дадзеных, з пачатку года незаконна перайчці мяжу спрабавалі 39,5 тыс чалавек. За апошні месяц такіх спроб было каля паўтары тысячы.
Сітуацыя з бежанцамі на мяжы Польшчы і Беларусі абвастрылася 8 лістапада, калі тысячы блізкаўсходніх мігрантаў ушчыльную падышлі да мяжы з Польшчай.
Больш за тыдзень бежанцы жылі ў лясным лагеры паблізу аўтамабільнага пункта пропуску "Брузгі" (з польскага боку - "Кузніца"), а 16 лістапада распачалі спробу прарвацца ў ЕС. Пагранічнікі Польшчы прымянілі слёзатачывы газ, вадамёты і светлашумавыя гранаты. Са свайго боку бежанцы кідалі ў польскіх сілавікоў камяні і ламалі загароды.
Польскія афіцыйныя асобы назвалі тое, што адбываецца, самым складаным момантам ад пачатку крызісу на мяжы.
Украінскі маршрут мігрантаў
Аб тым, што паток мігрантаў у краіны Еўрасаюза праходзіць не толькі праз Беларусь, але і праз Украіну, заявіў у пятніцу дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.
На яго думку, Захад ігнаруе ўкраінскі маршрут, хаця праз яго ідзе дастаткова шмат мігрантаў. Паводле інфармацыі расійскага дыпламата, праз Беларусь у ЕС спрабуе трапіць менш за 5% агульнага патоку блізкаўсходніх бежанцаў.
Таксама на Sputnik:
МЗС РФ: Захад павінен несці адказнасць за мігрантаў на мяжы Польшчы
МЗС Расіі назвала яшчэ адзін маршрут мігрантаў у Еўропу
Качыньскі заявіў, што не верыць у вайну з Беларуссю з-за міграцыйнага крызісу
Газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты: Польшча сустрэла мігрантаў – відэа
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты