МІНСК, 27 сне – Sputnik. На Беларускай атамнай электрастанцыі завершаны работы па загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Загрузка свежага ядзернага паліва ў рэактар пачалася 22 снежня ў прысутнасці прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, які паведаміў, што работы на другім энергаблоку ідуць па плане, і ён будзе ўведзены ў строй летам 2022 года.
"У рэактар загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам", - удакладнілі ў прэс-службе профільнага ведамства.
Цяпер на БелАЭС рэалізуецца праграма па фізічным пуску энергаблока. Далей неабходна правесці ўшчыльненне рэактара і правесці гідраўлічныя выпрабаванні. Затым рэактарная ўстаноўка будзе пераведзена ў гарачы стан і выведзена на мінімальна-кантралюемы ўзровень магутнасці.
Беларуская АЭС
Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў з магутнасць кожнага – 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Ядзернае паліва ўяўляе сабой спецыяльныя цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная ЦВЗ складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной ЦВЗ каля 570 кг.
Чытайце таксама:
Гатоўнасць другога энергаблока БелАЭС – 95%
Эксперты WANO завяршылі партнёрскую праверку БелАЭС
Другі энергаблок БелАЭС бяруць пад ахову МУС - Мінэнерга